Депутаты Парламента и районного Совета провели встречу со школьниками Никитихинской СШ

Молодёжь Образование Общество

Дыялог дэпутатаў з моладдзю

Што значыць быць патрыётам, як стаць дэпутатам і ці лёгка ім працаваць – адкрыты дыялог паміж дэпутатамі і старшакласнікамі Мікіціхінскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза М.А. Ласкунова адбыўся на мінулым тыдні ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна».

 

На тэматычную сустрэчу «Моладзь Беларусі: погляд у будучыню» ў школу прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і дэпутат райсавета першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Маскалькоў.

Удзельнікі дыялогу ўзнялі многія тэмы. Гаварылі пра тое, колькі робіцца ў нашай краіне для моладзі, якія ўмовы створаны для таго, каб яна ўсебакова развівалася і раскрывала творчы патэнцыял. Бо менавіта ў руках падрастаючага пакалення будучыня нашай роднай Беларусі, яе далейшы лёс і развіццё.

Гаварылі пра неабходнасць паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага і недапушчальнасць скажэння гістарычных фактаў. Ірына Палякова па-дзялілася сваім разуменнем таго, што для яе значыць быць патрыётам, падкрэсліўшы, што перш за ўсё любоў да сваёй Радзімы праяўляецца ў жаданні кожнага з нас удзельнічаць у развіцці краіны, вучыцца, добрасумленна працаваць, тым самым быць карысным грамадству, уносіць свой уклад у агульную будучыню. Думкі наконт гэтага выказалі і вучні.

Ірына Міхайлаўна падрабязна расказала пра сваю работу ў Парламенце, падзялілася фактамі з біяграфіі, зазначыўшы, што яна, як і мікіціхінскія старшакласнікі, закончыла звычайную вясковую школу, спынілася на асноўных этапах свайго прафесійнага і кар’ернага росту. Старшакласнікі пацікавіліся ў госці, чаму яна вырашыла стаць дэпутатам і наколькі складаная гэта пасада, якія прафесіі, на яе думку, будуць запатрабаваныя ў будучым.

Размова атрымалася цікавай, шчырай і змястоўнай. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі зрабілі агульны здымак на памяць.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *