Тренер Людмила Харковец верит в свою команду

Молодёжь Спорт

Галоўныя перамогі – наперадзе

Знаёмцеся: валейбольная каманда дзяўчынак  2003-2004 гадоў нараджэння (трэнер Людміла Харкавец) Шумілінскай ДзЮСШ. Юныя валейбалісткі толькі пачынаюць свой шлях у валейболе, яны нядаўна сталі трэцімі на абласным турніры, прысвечаным памяці воінаў-афганцаў, перамаглі такія  каманды, як “Віцебск-2”, “Мінск”, “Смаленск”. Дарэчы, свой першы “прафесійны” прыз атрымала Кацярына Асташонак, якой аддалі намінацыю “Самы перспектыўны ігрок”.

А вось для Анастасіі  Сівачэнкі прызнанне “Лепшы ігрок каманды” не першае. Яна капітан каманды, сапраўдны лідар.  У любой сітуацыі Анастасія імкнецца да перамогі, для яе важна выйсці на пляцоўку і паказаць усё тое, чаму вучылася на трэніроўках. Перспектыўную валейбалістку заўважылі і ў вобласці: Анастасія ўзмацніла віцебскую каманду, якая выступае ў Дзіцяча-юнацкай валейбольнай лізе.
Трывалымі гульцамі асновы сталі  Валянціна Ходзюш, Карына Ільінец, Яна Мясаедава, Анастасія Далжанкова і Дар’я Галуза. З кожным выхадам на пляцоўку ў іх становіцца больш гульнявога вопыту і, што самае галоўнае – прагі да перамогі.
А вось  Дзіяна Пушнякова, Па-ліна Трафімава, Марыя Кралько, Наталля Казьміна і Кацярына Асташонак  робяць першыя крокі. Дзяўчынкі не так даўно “захварэлі” на валейбол. Яны цягнуцца да больш вопытных сябровак па камандзе, чуюць кожную падказку трэнера і трэніруюцца, упарта і старанна.
Трэнер Людміла Харкавец верыць у сваю каманду, верыць у тое, што галоўныя іх перамогі – наперадзе. І першымі выпрабаваннямі каманды стануць абласныя  спаборніцтвы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №23 ад 21.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *