Шумилинская СШ №2: ставка на пионербол

Образование Спорт, туризм

Сустрэча па піянерболе
Як далучыць з дзяцінства да здаровага ладу жыцця?! Шматлікія ўрокі фізкультуры, спартыўныя секцыі, спаборніцтвы, канешне ж, прыносяць свае станоўчыя вынікі. У нашай сярэдняй школе №2 г. п. Шуміліна знайшлі яшчэ адзін эфектыўны спосаб: арганізавалі спаборніцтвы па піянерболе сярод вучняў і педагогаў напярэдадні каталіцкіх Каляд.
Настаўнікі спачатку з іроніяй успрынялі ідэю сабраць каманду і памерацца сіламі з вучнямі–пераможцамі раённых спаборніцтваў, але пасля першай партыі стала зразумела, што каманды будуць заўзята змагацца за перамогу.
Гледачоў захапіў дух спаборніцтваў, і яны актыўна “хварэлі” за каманды. У выніку, пасля трох партый настаўнікі атрымалі перамогу. Пад бурныя апладысменты і ўсхваляваныя крыкі пераможцы атрымалі кубак з рук дырэктара школы Д. І. Кахтэнкі. Вучні не змірыліся з пройгрышам і папрасілі матч-рэванш. З нецярпеннем чакаем наступнай сустрэчы на школьнай спартыўнай пляцоўцы.
Вікторыя БЯЛЯЕВА, член аб’яднання па інтарэсах “Юны журналіст”.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *