Вучымся карыстацца вогнетушыцелямі

Безопасность Образование

Вучымся карыстацца вогнетушыцелямі
Аказваецца, многія кіраўнікі навучальных устаноў раёна ніколі не трымалі ў руках вогнетушыцелі, хаця тэарэтычна ўсе дакладна ведаюць, што з імі рабіць. Практычныя дзеянні ў такой важнай справе – лепшы навучальны сродак. Для ўстаноў з масавым знаходжаннем людзей гэтае пытанне мае асаблівую актуальнасць.
На адным з апошніх раённых семінараў кіраўнікоў устаноў адукацыі, на якім прысутнічалі начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч і галоўны спецыяліст аддзела нагляду і прафілактыкі Віцебскага абласнога ўпраўлення  МНС Аляксандр Фурса, пасля тэарэтычнай часткі з абмеркаваннем актуальных пытанняў пажарнай бяспекі ва ўстановах адукацыі і адбыліся практычныя адпрацоўкі карыстання пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, з прыцягненнем аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №94 ад 04.12.2018 г.