У Шумілінскім яслях-садзе №4 прайшоў тыдзень “Падарожжа ў краіну казак”

Культура Образование

Дзеці як сапраўдныя акцёры

У пачатку лютага ў Шумілінскім яслях-садзе №4 прайшоў тыдзень “Падарожжа ў краіну казак”. Дзеці мелі магчымасць падарожнічаць па краіне казак і ўдзельнічаць у тэатралізаваных прадстаўленнях “Калабок”, “Рукавічка”, “Каток, залаты лабок”, “Гусі-лебедзі”, “Як асляня шчасце шукала”, “Казка пра цара Салтана”.

А для таго, каб казачныя пастаноўкі прайшлі цікава і займальна, пастараліся бацькі, якія дапамаглі ў падрыхтоўцы і афармленні музычнай залы прыгожымі дэкарацыямі, атрыбутамі, касцюмамі. Асаблівы дзякуй сем’ям Мачыяўскаса Паўла, Курчанавай Паліны і Бяляева Улада.
Наш педагагічны калектыў вялікую ўвагу надае прадметнаму асяроддзю, якое спрыяе зацікаўленасці дзяцей, пад’ёму творчай фантазіі, жаданню гуляць і не проста гуляць – а як сапраўдныя акцёры. Педагогі шмат працуюць над развіццём беларускай мовы дзяцей дашкольнага ўзросту. А, як вядома, адным з дзейсных сродкаў для развіцця мовы дзяцей з’яўляецца творчая, тэатралізаваная дзейнасць. Таксама яна дапамагае развіццю камунікатыўных здольнасцей, засваенню новых паняццяў.
А яшчэ ўдзел дзяцей у такіх тэатралізаваных гульнях дастаўляе ім радасць, выклікае актыўную цікаўнасць, захапляе, стварае псіхалагічны камфорт знаходжання дзяцей у сценах садка.
Наталля НЕСЦЕРАВА,
намеснік загадчыка Шумілінскага ясляў-сада №4.
Апублікавана ў №13 ад 18.02.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *