Аб стаўках зямельнага падатку, падатку на нерухомасць па Шумілінскім раёне на 2014 год

Актуалии Официально

Аб стаўках зямельнага падатку, падатку на нерухомасць па Шумілінскім раёне на 2014 год
Рашэнне Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў №182 ад 18 лістапада 2013 г.

На падставе пункта 1 арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1. Павялічыць на 2014 год:
1.1.    стаўкі зямельнага падатку:
для фізічных асоб за зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў межах населеных пунктаў, а таксама за іх межамі, прадастаўленыя фізічным асобам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, агародніцтва, калектыўнага садаводства, сенакашэння і выпасу жывёлы, дачнага будаўніцтва, і ў выпадку атрымання па спадчыне ці набыцця жылога дома – у 2 разы;
для фізічных асоб за землі населеных пунктаў, занятыя гаражнымі масівамі і асобна стаячымі (індывідуальнымі) гаражамі, а таксама выкарыстоўваемыя для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці – у 2 разы;
для юрыдычных асоб за землі населеных пунктаў, а таксама за іх межамі – у 2 разы;
для арганізацый спажывецкай кааперацыі, камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна па аб’ектах, размешчаных у гарадскім пасёлку Шуміліна і гарадскім пасёлку Обаль, – у 1,5 раза;
1.2 стаўкі падатку на нерухомасць:
для фізічных асоб, што маюць ва ўладанні гаражы, размешчаныя ў гаражных масівах гарадскога пасёлка Шуміліна і гарадскога пасёлка Обаль, а таксама па асобна стаячых (індывідуальных) гаражах у гарадскім пасёлку Шуміліна і гарадскім пасёлку Обаль – у 2 разы;
для фізічных асоб на будынкі і пабудовы, уключаючы аб’екты незавершанага будаўніцтва, у залежнасці ад іх сапраўднага кошту і з улікам каэфіцыенту якасці асяроддзя і тыпу населенага пункта:
з коштам да 100 мільёнаў беларускіх рублёў незалежна ад месца размяшчэння – у 1, 2 раза;
з коштам звыш 100 мільёнаў беларускіх рублёў незалежна ад месца размяшчэння – у 1,3 раза;
для фізічных асоб на аб’екты нерухомасці, выкарыстоўваемыя ў прадпрымальніцкай дзейнасці, – у 2 разы;
для юрыдычных асоб – у 2 разы;
для арганізацый спажывецкай кааперацыі, камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна па аб’ектах, размешчаных у гарадскім пасёлку Шуміліна і гарадскім пасёлку Обаль, – у 1,5 раза.
2. Не прымяняць у 2014 годзе павышаючыя каэфіцыенты да ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць для арганізацый, што аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву па тарыфах, устанаўліваемых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, і якія атрымліваюць субсідыі з мясцовых бюджэтаў на кампенсацыю часткі выдаткаў аказання гэтых паслуг, а таксама камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна па аб’ектах, размешчаных у сельскіх населеных пунктах.
3. Вызваліць на 2014 год юрыдычных асоб, якія з’яўляюцца навукова-тэхналагічнымі паркамі, цэнтрамі трансферу тэхналогій, рэзідэнтамі навукова-тэхналагічных паркаў, ад выплаты  падаткаў і збораў, поўнасцю выплачваемых у бюджэт Шумілінскага раёна.
4. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласці на інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне.
5. Апублікаваць сапраўднае рашэнне ў раённай газеце “Герой працы”.
6. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
І. М. НОВІКАВА, старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *