Виншуем!

Актуалии Культура

Віншуем нашага земляка паэта Алега Салтука, які са зборнікам вершаў “Дзве зары” стаў пераможцам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2011 года” у намінацыіі “Паэзія”! Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім паэт атрымаў ганаровы знак-сімвал “Залаты Купідон” і дыплом.
Алег САЛТУК, пераможца рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор-2012:
– Я шчаслівы, што прыехаў у Глыбокае, сустрэўся з сябрамі, пісьменнікамі, калегамі, зямлёй, дзе калісьці працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Віцебскі рабочы», дзе нарадзіліся мае дзеці двайняты Ігар і Ілона, дзе ўсё авеяна рамантыкай маладосці , а потым – сталасці. Было ўсё  ўзнёсла. Яно ў душы так і застаецца, хоць гады бяруць сваё.
Толькі не трэба ім паддавацца, а трэба кахаць, жыць, як кажуць, на поўную: шчыра, сумленна перад сабой і людзьмі. Што тычыцца ўзнагароды, то, канечне ж, прыемна было яе атрымаць. І асабліва ў Глыбокім, дзе склаў калісьці свой першы зборнік «Пачатак дня», адкуль паехаў у Маскву на Усесаюзную нараду маладых пісьменнікаў. Цяпер я, дарэчы, падрыхтаваў да друку кнігу з умоўнай назвай «Вяртанне”
Фота “Віцебскі рабочы”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *