11 сентября прошёл районный субботник

Актуалии Новости

Сонца і бадзёры настрой

Лён в Гришанах не залежался

Стаяла на пагодзе — было сонечна, ціха, хаця і не “бабіна” лета, таму сядзець склаўшы рукі не будзеш. Не ўседзеш. Тым больш што на такі гожы дзень прыпаў суботнік, аб’яўлены па ўсёй Віцебшчыне.
Для таго, каб з чыстым сумленнем увайсці ў халады, трэба нямала чаго падцягнуць.  Па самую макаўку спраў ва УП ЖКГ. Ідзе замена цеплатрасы, завозяцца дровы для кацельняў (хаця, калі шчыра, вельмі марудна і нерашуча). Але ж не менш важна, каб утульна і ўрачыста выглядалі нашы вуліцы. На суботніку ў райцэнтры па вуліцы Сіпко працавала брыгада пад кіраўніцтвам майстра С. Д. Бандарэнкі (на здымку ўнізе справа).
Свая задача — у вучняў і настаўнікаў СШ № 1: ім даручана прывесці ў парадак помнік у аграгарадку Светласельскі. Работнікі Шумілінскага лясніцтва  мотакосамі абкошвалі месца адпачынку збоч бойкай трасы Віцебск-Полацк, актыўна вялі высечку хмызнякоў пад лініямі электраперадач, на подступах да трансфарматарных падстанцый работнікі РЭС.
Не сціхала праца на палях. Асабліва шумна было на льняных гонях пад вёскай Грышаны, што за сіроцінскай Слабадой (палеткі ААТ “Шумілінскі льнозавод”). “Лён любіць паклон” — так кажуць у народзе, і вялікая грамада людзей на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай  ставіла ў конусы ўзнятую са стужкі трасту (на здымку ўверсе). Справіліся з адным полем, збіраліся пераязджаць на другое…

Будут газоны вокруг фермы

Асобная тэма — добраўпарадкаванне тэрыторыі жывёлагадоўчага комплексу СВК “Баравінка”. Супрацоўнікі падатковай інспекцыі, упраўлення капітальнага будаўніцтва, райвыканкама, газавай службы раёна рыхтавалі зямлю пад газоны, прыбіралі будаўнічае смецце (на здымку ўнізе злева). Настрой прыўзняты, усюды жарты, смех…
І наогул — хіба можа быць інакш у такі дзень?..
Аўтар Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №71 ад 14.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *