Экологические новости Шумилинского района

Новости Экология

З 1 па 31 студзеня па рэспубліцы прайшлі традыцыйныя зімовыя падлікі птушак. Актыўны ўдзел у акцыі прыняў і наш раён: сябры АПБ і гурткоўцы “Крылатага дазору” падлічвалі птушак, якія зімуюць у нас.

За кошт сродкаў абласнога фонду аховы прыроды ў мэтах арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў па інфармацыйнаму забеспячэнню, выхаванню і экалагічнай адукацыі раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (начальнік С. Д. Карнякоў) набыла для Цэнтра пазашкольнай работы камп’ютар, прынтар і экран для мульцімедыйных дэманстрацый.

На базе Суравенскай базавай школы прайшло метадычнае аб’яднанне настаўнікаў біялогіі і хіміі па тэме “Ад экалагічнай адукацыі да адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця”.

У рамках рэспубліканскага праекта “Моладзь за захаванне клімату” экалагічныя каманды Суравенскай, Башнёўскай і Ляжнёўскай школ рэалізоўваюць экалагічныя міні-праекты па энергазберажэнні і прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Ва ўстановах адукацыі раёна пачаўся конкурс мульцімедыйных прэзентацый па тэме “Энергазберагальныя тэхналогіі ў краіне, горадзе, доме”.

У бліжэйшы час вучань Суравенскай БШ Раман Зязюлька прыме ўдзел у рэспубліканскай канферэнцыі навуковага таварыства вучняў, дзе прадаставіць сваю навуковую працу “Дынаміка папуляцыі гладыёлуса чарапіцавага (шпажник черепичный – рус.).

Па выніках абласной акцыі-конкурсу “Зберажом зялёную ялінку” работы Суравенскай БШ адзначаны дыпломам ІІІ ступені абласнога аб’яднання пазашкольнай работы.

Па выніках абласнога этапа 14 рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Вопыт і перспектывы”  матэрыял гуртка “Назіранне за рэкамі” Цэнтра пазашкольнай работы (кіраўнік Г. У. Зязюлька) “Рэалізацыя школьнай актыўнасці ў рамках дзесяцігоддзя “Вада дзеля жыцця” атрымаў перамогу і будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскім этапе.

Сёлета стартаваў рэспубліканскі праект “Зялёная школа”. Дарэчы, дзесяці школам ужо выдзелены поўны набор для назіранняў за птушкамі, раслінамі і насякомымі.
Надрукавана ў №10 ад 8.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *