Шумілінскія спартыўныя навіны

Новости Спорт, туризм

Настольны тэніс
У Шуміліне прайшоў турнір па настольным тэнісе сярод моладзі, якая вучыцца. На спаборніцтвы сабраліся аматары малой ракеткі з дзевяці школ раёна.
У малодшай узроставай групе (5-8 класы) сярод хлопчыкаў перамогу атрымаў Аляксей Маскоўскіх з Мішневіцкай школы, другім стаў Кірыл Арлоў з Мікіціхінскай СШ, трэцім – Вадзім Скараход з Язвінскай школы. Сярод дзяўчынак перамогу святкавала Наталля Савінава (Язвінская школа), дапоўнілі прызавую тройку Ганна Шышканава (Обальская СШ) і Ірына Варанцова (СШ №1).
У старэйшай узроставай групе (9-11 класы) прызавая тройка наступная: першае месца Дзмітрый Лук’янаў (Обальская СШ) і Марына Куляшова (СШ №1), другое – Іван Бярэднікаў (СШ №1) і Валянціна Яцко (Язвінская школа), трэцяе – Дзмітрый Калеснікаў (Яз-вінская школа) і Настасся Гайковіч (Обальская СШ).
У камандным заліку перамаглі тэнісісты Язвінскай школы (настаўнік фізкультуры А. У. Караленка), другое месца ў Обальскай СШ (І. С. Шалаеў), трэцяе – у СШ №1 (Г. М. Садохін).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надзеі юных шахматыстаў
Тры гады як  на першынстве вобласці па шахматах адкрылі новую ўзроставую катэгорыю – да 8 гадоў. Трэнер юных шахматыстаў раёна М. А. Кузьмін вырашыў сёлета  сабраць сваіх лепшых выхаванцаў для ўдзелу ў   спаборніцтвах. Першынство вобласці праходзіла ў Наваполацку з 2 па 6 снежня.
На спаборніцтвы паехалі двое хлопчыкаў, вучні 2 класа СШ № 2 г. п. Шуміліна Мікіта Іваноўскі і Віктар Гумінскі. У першым жа туры Мікіта здолеў паказаць класную гульню і абыграў аднаго з хлопчыкаў з г. Віцебска, чэмпіёна вобласці. Гэты выйгрыш рэзка змяніў адносіны да шумілінскіх “правінцыялаў” (з сельскіх раёнаў быў толькі Шумілінскі, астатнія шахматысты з Наваполацка, Віцебска, Оршы).
Мікіта Іваноўскі з 5 ачкамі заняў 5-ае месца, Віктар Гумінскі – 10-ае. Абодва хлопчыкі заваявалі права выступаць на першынстве Беларусі сярод дзяцей у сваёй узроставай групе. Спаборніцтвы пройдуць у красавіку 2014 года. Пажадаем жа нашым юным шахматыстам удачы і цікавых перамог!
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №97 ад 13.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *