На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Бяспека людзей не менш важная, чым вытворчасць
Работа вытворчых прадпрыемстваў, эфектыўнасць працы, дысцыпліна на рабочым месцы – гэтыя і іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі рабочай нарады, якую правёў учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
У Шумілінскага раёна шмат рэзерваў, падкрэсліў кіраўнік раёна, але часта з-за нядбайнасці ў рабоце, неарганізаванасці, нежадання шукаць інавацыйныя шляхі развіцця, мільярды рублёў магчымага прыбытку абарочваюцца стратамі. У сувязі з гэтым Уладзімір Пятровіч даручыў штомесяц праводзіць на адным з прадпрыемстваў ці ў адной з арганізацый раёна выязную нараду па падвядзенні вынікаў работы. Гэта будзе стымулам для пошуку новых падыходаў у рабоце, а таксама для пастаяннага навядзення парадку на рабочых аб’ектах.
На парадку дня па-ранейшаму стаяць пытанні добраўпарадкавання, уборкі вуліц, падсыпкі пешаходных дарожак. Бяспека людзей не менш важная, чым вы-творчасць, падкрэсліў У. П. Куранны.
Па аператыўнай абстаноўцы ў раёне далажыў начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі: за мінулы тыдзень здзейснена 6 злачынстваў, усе – крадзяжы, 3 злачынствы ўжо раскрыты. За гэты час адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў.
Сярод абмеркаваных тэм – падрыхтоўка да навагодніх святаў, занятасць дзяцей падчас канікулаў, іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №98 ад 17.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *