Слово делегатам съезда БРСМ от Шумилинского района Александру Хмарину и Юлии Ефремовой

Актуалии Молодёжь

Слова дэлегатам з’езду БРСМ: Будучыня краіны ў руках маладых
3-4 снежня ў Мінску пройдзе 42-і з’езд  грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. На Усебеларускі маладзёжны сход ад нашага раёна дэлегаваны першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын і Юлія Яфрэмава. Раённая газета пацікавілася ў дэлегатаў з’езду, чаго яны чакаюць ад маладзёжнага сходу.
Аляксандр ХМАРЫН:
– Наступны год – Год моладзі. Сімвалічна, што сход праходзіць менавіта ў гэты час. Чаканняў вельмі шмат. У першы дзень работы сходу шмат ўражанняў павінна пакінуць прэм’ера мастацкай стужкі “Мяжа”, маладым лідарам  будзе карысны  адкрыты дыялог з прадстаўнікамі ўлады “Моладзь. Традыцыі. Будучыня.”. На сходзе выступіць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Мяркую, што Аляксандр Рыгоравіч у сваім выступленні вызначыць прыярытэтныя накірункі дзейнасці  нашай маладзёжнай арганізацыі.
На сходзе прэзентуецца і новы членскі білет БРСМ. Ён адпавядае самым сучасным патрабаванням. Цяпер гэта будзе не толькі членскі білет, а і своеасаблівая банкаўская картка, разлічваючыся якой, у многіх гандлёвых кропках можна будзе атрымаць скідкі.
Юлія Яфрэмава:
– Папярэдні сход дакладна вызначыў асноўныя кірункі работы маладзёжнай арганізацыі – грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, другасная занятасць, валанцёрскі рух “Добрае сэрца”, культурна-досугавая дзейнасць, работа ў інтэрнет-прасторы і СМІ. Як паказала практыка, гэта было цікава моладзі. Думаю, што і сёлетні сход абазначыць накірункі работы, актуальныя для сённяшняй моладзі.
Безумоўна, будуць карысныя і проста гутаркі, размовы, парады калег з іншых раёнаў і абласцей. Менавіта тут можна знайсці новыя аптымальныя формы работы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2014 г.



1 комментарий по теме “Слово делегатам съезда БРСМ от Шумилинского района Александру Хмарину и Юлии Ефремовой

  1. Вось так. БРСМ-аўскі білет стане банкаўскай карткай!
    Пэўна цяжкія часы наступаюць для БРСМа, калі нічым другім туды не прыцягнеш.
    А наконт кірункаў працы: пакуль не станеце гаварыць па-беларуску, грош вам цана. Па крайняй меры аб ніякім патрыятычным выхаванні не можа быць і размовы.
    Арганізацыя, дзе свядома гавораць мовай суседняй краіны? Чые інтарэсы яна адстойвае? Беларускія па-расейску?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *