В Шумилинском ГДК готовятся к новогодним праздникам

Актуалии Культура Новости

“Два клёны”, “Снягурка супраць” і “Калядныя сустрэчы”, праўда, не ў Пугачовай…
Які Новы год без казкі і сюрпрызаў? Па традыцыі работнікі гарадскога Дома культуры падрыхтавалі для дзяцей Шуміліншчыны (хаця, хто сказаў, што казкі любяць толькі дзеці?) навагоднюю казку.
Сёлета яна будзе называцца “Два клёны” і раскажа цікавую, канешне ж, казачную гісторыю пра прыгоды Васілісы Работніцы (ролю выконвае Ларыса Дземідовіч) і яе трох сыноў: Фёдара (Віктар Голікаў), Ягорушкі (Улад Скарынкін) і Іванушкі (Стас Скробаў). Злая і каварная Баба-Яга (Святлана Дземідзенка) выкрала двух сыноў і пераўвасобіла іх у два клёны.
У пошукі адправіцца маці з трэцім сынам, а таксама іх верныя памочнікі Кошка (Наталля Масюкова), Сабака (Аляксандр Карнілаў) і Мядзведзь (Аляксей Пашкевіч)… Рэжысёрам спектакля-казкі выступіла Таццяна Багданава.
Казка пройдзе на сцэне ГДК тройчы. Прэм’ера адбудзецца 25 снежня ў 13.00. Яшчэ можна будзе пабачыць пастаноўку 26 снежня ў 11.00 і 2 сту-дзеня ў 12.00.
І гэта не ўсе святочныя сюрпрызы ад работнікаў ГДК. У навагоднюю ноч на канцэртнай пляцоўцы ў парку будзе ладзіцца галоўнае дзейства пад інтрыгуючай назвай “Снягурка супраць”. Снягурка будзе супраць з 1.30 да 4.00.
2 студзеня ў 13.30 у ГДК пройдзе дзіцячы ранішнік “Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза і Снягуркі”.
А на Каляды, 7 студзеня, работнікі Дома культуры запросяць да сябе ў госці дарослых на тэатралізаваны канцэрт “Калядныя сустрэчы”. Пачатак у 15.00.
Па ўсіх пытаннях набыцця білетаў тэлефануйце па нумары 4-19-85.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *