Семинар идеологов района прошёл в лесхозе

Общество

Пад заслону года
На базе Шумілінскага лясгасу прайшоў планавы семінар ідэалагічнага актыву раёна. Вёў пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
Традыцыйна адкрываюць семінар ідэолагаў раёна гаспадары.  В. а. дырэктара лясгасу І. А. Трэногін спыніўся на напрамках дзейнасці прадпрыемства, расказаў, як наладжана работа лясной гаспадаркі і прамысловай нарыхтоўкі драўніны. Уразіла, напрыклад, такая лічба: з гадавальніка лясгасу штогод паступае для высадкі да 500 тысяч саджанцаў, з цягам часу, у самыя бліжэйшыя гады лічба ўзрасце ўдвая. Гэта статыстыка лішні раз абвяргае тую думку скептыкаў, нібыта лясы нашы  знішчаюцца і не за гарамі той час, што на іх месцы будзе пустыня. Расходваюцца запасы планава. За 2013 год  нарыхтоўка  драўніны склала 75 тысяч кубічных метраў, праз дзясятак гадоў гэтыя аб’ёмы вырастуць да 250 тысяч. Такое будзе магчыма з прыходам у лясгас новай высокапрадукцыйнай тэхнікі і новых тэхналогій.
І. А. Трэногін спыніў увагу прысутных на пытаннях  асваення грошай на дарогі па лясных масівах, на праблемах прыахвочвання замежных паляўнічых падчас масавага адстрэлу дзіка (хаця застаецца паляванне на лася, казулю, іншых звяроў), на графіках завозу навагодніх елачак у вёскі раёна.
Інжынер па падрыхтоўцы кадраў лясгасу В. В. Карпава  сярод іншых лічбаў прывяла і такую: з 253 працуючых 58 – людзі ва ўзросце да 30 гадоў. “Гэта вялікі рэзерв для папаўнення шэрагаў БРСМ”, – падказаў А. М. Зайцаў намесніку дырэктара прадпрыемства па ідэалогіі Н. П. Лук’янавай, якая сказала, што зараз на ўліку ў моладзевай арганізацыі ўсяго 10 чалавек. Тым не менш знойдзены лідар, які і актывізуе работу. Больш таго, працуючы на гэтай пасадзе зусім нядаўна, Наталля Пятроўна навяла парадак з дакументацыяй,  аднаўляе грамадскія суполкі з тым, каб стварыць актыў – ядро калектыву, якое стане для яе, ідэолага,  апорай і падтрымкай.
Даступна, на прыкладах расказала аб праблемах ВІЧ/СНІД, спынілася на фарміраванні здаровага ладу жыцця памочнік эпідэміёлага РЦГЭ М. Ф. Аляксеенка.
Аб рабоце раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” расказала яе старшыня В. Г. Навіцкая. Сёння ў радах раённай суполкі 787 жанчын, аб’яднаных у 27 пярвічных арганізацый.
В. Г. Навіцкая як в. а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама спынілася на пытаннях падрыхтоўкі і правядзення навагодніх святаў. Пачынае іх шэсце Дзедаў Марозаў, якое пройдзе 20 снежня (дарэчы, год назад праходзіў парад 53 Дзедаў Марозаў са Снягуркамі, не лічачы іншых казачных персанажаў), а разам з гэтай падзеяй загарацца і галоўная ёлка раёна, і ўся ілюмінацыя горада.
Аб рабоце па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў расказала начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава. Пра работу інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама і правядзенне сустрэч іх у працоўных калектывах, пра аднаўленне падпіскі на перыядычныя выданні  расказалі галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. В. Шаўцова і Н. У. Хамаганава. На рабоце з абавязанымі асобамі і выплаце кампенсацый за ўтрыманне адабраных дзяцей згодна з Дэкрэтам № 18 спынілася намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне,  начальнік аддзела Л. І. Жукава.
Вынікі работы семінара падвёў А. М. Зайцаў.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *