9 мая по улицам Шумилино пройдёт торжественное шествие с фотографиями участников Великой Отечественной войны

Актуалии Векапомнае Общество

Акцыя  «Слава  героям  Шумілінскага  краю»

З мэтай захавання памяці пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: салдат, партызан, байцоў Супраціўлення, працаўнікоў тылу, а таксама блакаднікаў Ленінграда, вязняў фашысцкіх канцлагераў – пра ўсіх, хто ўнёс свой неацэнны ўклад у агульную справу Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, сёлета будзе праводзіцца акцыя “Слава героям Шумілінскага краю”. Урачыстае шэсце з фотаздымкамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны пройдзе па вуліцах Шуміліна 9 мая ў Дзень Перамогі.
Задачамі акцыі з’яўляюцца: прыцягненне ўвагі маладога пакалення да людзей, якія ствараюць гісторыю, да важнейшых дат і падзей гісторыі Айчыны; патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі, фарміраванне актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыі; збор інфармацыі і стварэнне фотаархіва пра герояў-землякоў.
Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца вучні ўстаноў адукацыі раёна, моладзь, жыхары раёна, чые родныя і блізкія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, усе, хто жадае аддаць даніну павагі і памяці гераічнаму подзвігу салдат Вялікай Айчыннай і вызваліцеляў Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Для ўдзелу ў акцыі трэба да 29 красавіка падаць заяўку ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (спецыяліст аддзела Шаўцова Людміла Васільеўна, кантактны тэлефон 4-95-13) з наступнай інфармацыяй:
– прозвішча, імя, імя па бацьку і кантактны тэлефон асобы, якая падае заяўку,
– фатаграфію салдата Вялікай Айчыннай вайны, яго біяграфічныя дадзеныя (гады жыцця, званне, род войск),
– кароткую інфармацыю пра баявы шлях салдата.
Трэба зрабіць транспарант з фатаграфіяй салдата Вялікай Айчыннай вайны (рэкамендуемы памер 30х40 см (А3), магчыма 20х30 (А4)) і дадзенымі пра яго (прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця – абавязкова, званне, род войск – пажадана).
Да 5 мая транспаранты з фатаграфіямі прадставіць у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10, каб. 120.
Пастраенне калоны для ўдзелу ў шэсці 9 мая ў 9.00 ля будынка райвыканкама.
Арганізацыйны камітэт.
Надрукавана ў №32 ад 20.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *