Начальник областного управления образования И. А. Щурок провёл приём граждан в Шумилинском районе

Образование Общество

Калі ў садку стала цесна
На мінулым тыдні ў нашым раёне правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама І. А. Шчурок.
Пытанні адукацыі, паўнавартаснага функцыянавання адукацыйных устаноў маюць першаступеннае значэнне. Але сказаць, што ў раёне няма праблем у гэтым накірунку, – заўчасна. Што і пацвердзіў прыём грамадзян. Найперш пра зварот загадчыцы ясляў-сада №4 З. А. Зазыбы – аб неабходнасці прыбудовы. Яшчэ зусім нядаўна мікрараён СШ №2 можна было з упэўненасцю назваць мікрараёнам пенсіянераў, але сітуацыя рэзка змянілася з узвядзеннем чатырох шматпавярховак, куды засяліліся пераважна маладыя сем’і з дзецьмі. На чарзе яшчэ адзін дом. І калі школа мае дастаткова плошчаў, то дзіцячы садок “трашчыць па швах”.
І. А. Шчурок паабяцаў магчымую дапамогу пры наяўнасці фінансавання, толькі вось калі яно будзе. Праблему трэба рашаць самім, перакананы старшыня райвыканкама У. П. Куранны, аб чым ён заявіў на рабочай нарадзе 16 снежня. Ва ўсялякім выпадку без увагі гэтае пытанне не застанецца, лозунг “усё лепшае – дзецям” ніхто не адмяняў, а тут размова ідзе пра неабходнае.
З просьбай дапамагчы правесці ўнутраны рамонт школы да начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама звярнулася В. В. Мянькова. Пытанне пастаўлена на кантроль.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *