22 снежня – Дзень энергетыка

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі электрычных сетак, энергазбыту, энерганагляду Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Адной з галоўных умоў рэалізацыі ў нашай краіне сацыяльна-тэхнічных праектаў, развіцця прамысловасці, будаўніцтва і іншых галін з’яўляецца бесперабойнае энергазабеспячэнне. Наша жыццё немагчыма без цяпла і святла, без электрабытавых і іншых прыбораў, якія ствараюць чалавеку камфорт на рабочым месцы і ўтульнасць дома.
Адказнасць і надзейнасць – якасці людзей, якія звязалі сваё жыццё з прафесіяй энергетыка.
Ад усёй душы дзякуем вам за добрасумленную працу і віншуем з прафесійным святам – Днём энергетыка.
Моцнага вам здароўя, удачы, дабрабыту і шчасця! Няхай самай надзейнай апорай у жыцці застаюцца сям’я, родныя і сябры, а ваш дом будзе заўсёды напоўнены цяплом і святлом!
Раённы выканаўчы камітэт.   Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *