Шумилинцы на «Славянском базаре в Витебске»

Актуалии

“Віват аркестр – 2016”
У дзень святочнага адкрыцця XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” праходзіў конкурс духавой музыкі “Віват аркестр – 2016”. Удзел у конкурснай праграме бралі выхаванцы і настаўнікі Шумілнскай дзіцячай школы мастацтваў, пра што рэдакцыі паведаміла дырэктар установы Галіна Мацвяйчук.
Па выніках конкурсу народны духавы аркестр (кіраўнік, Руслан Мацвяйчук) стаў лаўрэатам II ступені. Варта заўважыць, што ўдзел у конкурсе ўзяло 14 калектываў. Нашы музыканты, ад самага старэйшага Анатоля Міхеева, да малодшага аркестранта Кірыла Кіпрына, старанна рыхтаваліся да мерапрыемства і ў выніку прад’явілі высокі ўзровень майстэрства.
У гэты ж дзень духавы аркестр і ансамбль барабаншчыц (кіраўнік, Кацярына Кузьміна) удзельнічалі ў марш-парадзе, які прайшоў праз цэнтр горада.
У гэтым вялікім культурным форуме наша школа мастацтваў удзельнічае і ў адкрытым пленэры “Я малюю фестываль”. У гэтым конкурсе свае ўменні дэманструюць Юрый Уласевіч, Аліна Загвоздава і Карына Пяткевіч.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №56 ад 19.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *