«Еловые» браконьеры действовали прямо в деревне

Происшествия

ЕЛКІ ССЕКЛІ ПРАМА Ў ВЁСЦЫ
Новы год – гэта свята, галоўным атрыбутам якога з’яўляецца ёлка ці сасна. Большасць з нас прывыклі купляць святочнае дрэўца (добра, што для гэтага створаны ўсе ўмовы), а не бегаць па лясах і кустах.
Але “героі” гэтага аповеду пайшлі, як кажуць, іншым шляхам. Навошта купляць, траціць грошы? Прасцей ссекчы прама ў вёсцы. І ўсё б засталося, магчыма, незаўважаным, калі б не адзін факт. Адна з ссечаных ёлак была блакітнай і расла не адзін год на вясковых брацкіх могілках, а другая – на тэрыторыі мясцовай школы.
Ці ўсведамлялі “героі”, што рабілі, у той момант, адказаць складана. Але асэнсаванне ўчыненага прыйшло тады, калі се-дзячы разам з бацькамі ў райвыканкаме, атрымлівалі навагодні падарунак у выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь на кожнага з наступнай кампенсацыяй урону, нанесенага прыродзе, у памеры 5 базавых велічынь па кожнаму дрэву.
Шчыра прызнацца, пашкадавалі эколагі парушальнікаў, бо сумы маглі быць куды большыя. Але былі прыняты да ўвагі ўзрост правапарушальнікаў (абодва непаўналетнія), прызнанне імі віны. Таму і прызначылі хлопцам у якасці пакарання ніжнюю мяжу штрафаў па дадзенаму правапарушэнню.
Вось такая навагодняя гісторыя з сумным канцом і вельмі павучальным зместам здарылася ў нашым раёне.
І. БЛІЗНЕЦ,галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *