Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Аўтаграбяжы
Ноччу на мінулым тыдні пацярпелі дзесяць уладальнікаў легкавых аўтамабіляў з Шуміліна, якія пакінулі аўто ля шматпавярховак. Невядомыя злодзеі ўскрылі дзверцы тых легкавушак, якія былі без сігналізацыі і стаялі на неасветленых дваровых тэрыторыях. Уладальнікі аўто, якія пражываюць па вуліцах 70 год БССР, Юбілейная, Сіпко, не далічыліся ў сваіх машынах акумулятараў, запасных колаў, магнітол… З некаторых машын злодзеі нават бензін злілі.
Дарэчы, падобныя крадзяжы ў гэты ж дзень адбыліся ў Бешанковічах і Гарадку. Мяркуюць, што гэта справа рук адных і тых жа злодзеяў.
Каляска
Раней судзімы жыхар Обалі ўкраў у адным з пад’ездаў шматпавярховак дзіцячую каляску. Але знайшліся сведкі, якія апазналі мужчыну, што грузіў каляску на машыну. Абальчанін прызнаўся ў злачынстве. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Каляска вернута гаспадыні.
Лімонка

У аднаго з жыхароў раёна ў доме на паліцы знойдзена граната Ф-1. Лімонку адправілі на экспертызу. Калі будзе ўстаноўлена, што яна адносіцца да баявых снарадаў і здольная ўзарвацца, супраць гаспадара будзе ўзбуджана крымінальная справа.
Ферма
З новага жывёлагадоўчага комплексу, што ў Башнях, укралі электраабсталяванне. Урон, нанесены СВК “Баравінка”, складае больш за шэсцьсот тысяч рублёў.
Грошы
Раённая газета пісала пра крадзеж з кватэры жыхаркі Обалі, у якой прапала 600 тысяч рублёў. Нядаўна крадзеж раскрыты. Злачынцам аказаўся ўраджэнец Обалі, знаёмы пацярпеўшай. Мужчына прызнаўся ў крадзяжы, і гэта будзе ўлічана ў судзе пры вынясенні прыгавору.
Вышук
У ходзе спецыяльных міждзяржаўных мерапрыемстваў «Вышук», якія праходзілі ў канцы кастрычніка, супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў знойдзены адзін злачынца, устаноўлена месцазнаходжанне двух чалавек, якія прапалі без вестак, а таксама чатырох даўжнікоў перад дзяржавай.
Веласіпеды
З гаспадарчай пабудовы, якая знаходзіцца па вул. 40 год Кастрычніку, шляхам падбору ключа да замка ўкралі два веласіпеды. Злачынца вышукваецца.
Печка
У вёсцы Куціна абакралі дачу. З дома знікла так званая цуда-печка – награвальны апарат, які працуе на салярцы. Узбуджана крымінальная справа.
Нецвярозыя
У мінулую суботу супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі былі спынены чатыры нецвярозыя вадзіцелі. Па аўтадарозе ля Язвіна “пад мухай” ехалі двое жыхароў Ляжнёў. Прычым, адзін з іх перадаў уласную легкавушку нецвярозаму сябру. У Обалі былі спынены два мясцовыя жыхары, якія таксама селі за руль нецвярозыя. Вадзіцелям пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да трох гадоў і штраф ад 15 да 30 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *