Когда в Шумилино появится хоккейная площадка?

Общество Спорт

ДАПАМОГА ВІТАЕЦЦА, У ТЫМ ЛІКУ І ДАПАМОГА ДЗЕДА МАРОЗА
Вяртаемся да тэмы будаўніцтва ў Шуміліне хакейнай пляцоўкі. Гэтае пытанне раённая газета закранала ў № 91 ад 22 лістапада пасля наведвання раёна памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці М. Ф. Дамашкевічам.
5 снежня бягучага года райвыканкам прыняў рашэнне “Аб падрыхтоўцы сезонных фізкультурна-спартыўных збудаванняў да зімовага сезона 2013-2014 гадоў”, згодна з якім зацверджаны заданні па падрыхтоўцы лядовых пляцовак, лыжных трас, аснашчэнні пунктаў пракату.
Як паведаміў раённай газеце намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, хакейная пляцоўка размесціцца на стадыёне (там, дзе звычайна заліваецца каток). Каб хакеісты і фігурысты не перашкаджалі адзін аднаму, кожны занятак будзе акрэслены пэўным часам. Размер будучай лядовай арэны 45 на 25 метраў.
Зараз, згодна з пратаколам даручэнняў, ідуць падрыхтоўчыя работы. У будаўніцтве задзейнічаны многія арганізацыі, у прыватнасці лясгас пастаўляе неабходную колькасць лесу, УП ЖКГ будуе хакейную каробку і вароты. Вельмі дарэчы тут будзе матэрыяльная падтрымка прадпрымальнікаў і ўсіх, хто вітае справу будаўніцтва хакейнай пляцоўкі.
Да 5 студзеня (засталося крыху меней двух тыдняў) усе работы павінны быць завершаны, у тым ліку зроблена асвятленне і музычнае суправаджэнне.
Будзем спадзявацца, што так яно і будзе, што і Дзед Мароз (якога, праўда, няма ў пратаколе даручэнняў) таксама да гэтага часу сабярэцца з сіламі і змацуе лядовую гладзь. А без Дзеда Мароза ўся гэтая задума не спрацуе.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *