Благодарностью, вниманием и концертами отметили в Шумилино День пожилых людей

Актуалии Грамадства Навіны

Цімураўцы з Шумілінскай СШ № 1 віншуюць са Святам мудрасці пажылых жыхароў раёна.

“Са   святам   мудрасці!”

Многія маглі ўбачыць 1 кастрычніка дзяцей з віншавальнымі паштоўкамі. Гэта члены цімураўскага атрада “Вясёлка дабрыні”, вучні 3-х і 5-х класаў Шумілінскай СШ №1, выйшлі на цэнтральныя вуліцы гарадка, каб павіншаваць людзей пажылога ўзросту з іх святам, святам мудрасці, пажадаць здароўя, аптымізму, увагі блізкіх. Людзі былі вельмі кранутыя такой увагай, у кожнага на твары з’яўлялася ўсмешка, многія частавалі дзяцей цукеркамі ці пячэннем.
Алена КАРПУШЭНКА.
“Узрост патрабуе дзеянняў!”
1 кастрычніка – дзень мудрых людзей, тых, хто заслужыў павагу сваёй працай.  Гэта неаднаразова падкрэслівалася  падчас мерапрыемства “Узрост патрабуе дзеянняў!”, якое прайшло ў дзіцячай школе мастацтваў.
Дзень пажылых людзей – гэта нагода для маладога пакалення падзякаваць за цеплыню сэрцаў бабуль і дзядуль, за адданыя рабоце сілы. Граматамі раённай ветэранскай арганізацыі былі адзначаны актывісты ветэранскага руху.
Шчыра павіншавалі з гэтым адметным днём усіх прысутных намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах.
Аздобілі мерапрыемства яркімі фарбамі шматлікія песні, танцы, пастаноўкі, дарэчы сярод артыстаў было багата людзей сталага ўзросту.
“Трэцяму ўзросту – актыўнае даўгалецце!”
пад такой назвай на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшлі спартыўныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажылых людзей.  Удзельнікам былі прапанаваныя спаборніцтвы па шашках, настольным тэнісе, гарадошным спорце,  дартсе і скандынаўскай хадзьбе. Спартсмены ва ўзросце шчыра ўсміхаліся і падтрымлівалі адзін аднаго. Акрамя дыпломаў і падарункаў пераможцы і прызёры атрымалі сертыфікаты на бясплатнае наведванне басейна.
“Агеньчык дабрыні”
Шматлюдна было 1 кастрычніка ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН у аграгарадку Мішневічы.  Для 27 пражываючых была арганізавана акцыя “Агеньчык дабрыні”. Свае віншаванні ім адрасавалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Валекава і дырэктар ТЦСАН Валянціна Штуро.
Вучні школы арганізавалі святочны канцэрт, работнікі бібліятэкі прыйшлі ў госці з часопісамі, а завяршылася акцыя сумесным чаяваннем.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2019 г.