Акция «Дай лесу новую жизнь!» стартовала в Шумилинском районе

Общество Экология

На Шуміліншчыне стартавала рэспубліканская добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыццё!», якая прадоўжыцца да 12 красавіка.

Селета добраахвотная акцыя пройдзе пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Акцыя ў нашым раёне пачнецца ў Мішневічах, дзе дзеці дашкольнага і школьнага лясніцтваў пасадзяць лясныя культуры на вайсковым пахаванні і каля школы, — расказала намеснік кіраўніка Шумілінскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Людміла Доктарава. — Усяго падчас акцыі будуць адноўлены лясы на плошчы 26 гектараў.

Пацвердзілі свой удзел у акцыі ўстановы адукацыі, актывісты раённых грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур».

Шумілінскі лясгас запрашае ўнесці свой уклад у высакародную справу аднаўлення лясоў.

Кантактныя тэлефоны: 58199; 51613; (029)3207600; (029)1315516.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *