За выжигание сухой травы — штраф

Безопасность Закон Общество Экология

Шкоды значна больш, чым карысці

Кожны год з прыходам цяпла жыхары населеных пунктаў, імкнучыся ачысціць участкі ад сухой расліннасці, пачынаюць яе выпальваць.

Важкім аргументам сваіх дзеянняў называюць нібыта карысць, якую прыносіць выпальванне. Маўляў, яно спрыяе праграванню глебы і яе ўгнаенню попелам, паскарае рост маладых раслін, акрамя гэтага пазбаўляе глебу ад насякомых-шкоднікаў і паразітаў. Аднак гэта думка памылковая. Выпальванне сухой травы нясе значна больш шкоды, чым карысці. Вялікая шкода наносіцца прыродзе: агонь з’ядае не толькі сухую траву, але і тую, якая пачынае зелянець; гінуць імхі, хмызнякі, а таксама маладыя дрэўцы.

Пасля палу прыкметна зніжаецца ўрадлівасць глебы, знікае ўся яе карысная мікрафлора, у тым ліку і тая, якая дапамагае раслінам супрацьстаяць хваробам. У агні гінуць птушкі і птушыныя гнёзды, дробныя млекакор-мячыя, мікраарганізмы. Аднаўляцца ад такіх страт тэрыторыя будзе доўга. Некантралюемы пал лёгка можа стаць лясным або тарфяным пажарам, дабрацца да населенага пункта, спаліць хлеў або дом, стаць прычынай атручвання дымам. За кароткі час травяныя палы ахопліваюць велізарныя плошчы.

Згодна з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» карыстальнікі аб’ектаў расліннага свету, зямельных участкаў або водных аб’ектаў абавязаны выконваць правілы пажарнай бяспекі і ў выпадку выяўлення ачагоў узгарання аб’ектаў расліннага свету прыняць меры па іх ліквідацыі.

Арт.16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або за непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да

30 БВ, а арт. 16.41 за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу да 12 БВ.

Незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях з’яўляецца фактам прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю і прадугледжвае грамадзянска-прававую адказнасць. Таму, акрамя штрафу, трэба будзе пакрыць яшчэ і шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.

Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *