Горим, братцы, горим!

Безопасность Происшествия

Загінулі 11 чалавек
Сёлета на тэрыторыі раёна адбылося 37 пажараў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць пажараў зменшылася на 15. Агульны ўрон ад пажараў складае каля 117 мільёнаў рублёў. У агні загінулі 11 чалавек (летась за такі ж перыяд – пяць чалавек).
Асноўнымі фактарамі, якія спрыяюць узнікненню пажараў і гібелі людзей, з’яўляюцца: злоўжыванне спіртнымі напіткамі, курэнне ў нецвярозым стане, знаходжанне дзяцей без нагляду, свабодны доступ дзяцей да запалак і пажаранебяспечных прадметаў.
Найперш у групе рызыкі – адзінокапражываючыя і інваліды, мнагадзетныя сем’і.
21 кастрычніка ў жылым доме ў райцэнтры адбыўся пажар. На месцы пажару ўнутры веранды дома знойдзены загінуўшы пенсіянер.  Агнём знішчаны сцены веранды і дах, часткова пашкоджана маёмасць. Прычыну смерці ўстанаўлівае дзяржаўная служба медыцынскіх экспертыз. Мяркуюць, што мужчына памёр ад атручвання прадуктамі гарэння. Папярэдняя прычына пажару –неасцярожнае абыходжанне з агнём.
А. ПУШКАРОЎ, старшы інспектар дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *