Аттестация рабочих мест с вредными условиями труда

Закон Экономика

Атэстацыя працоўных месцаў
Згодна з патрабаваннямі дзеючага працоўнага заканадаўства ў арганізацыях раёна праводзіцца атэстацыя рабочых месцаў па ўмовах працы. Мэтай правядзення з’яўляецца пацвярджэнне права работнікаў на кампенсацыю за работу са шкоднымі і (ці) небяспечнымі ўмовамі працы. Кампенсацыя можа быць у  выглядзе датэрміновага пенсійнага забеспячэння, дадатковага водпуску, аплаты працы ў павышаным памеры, скарочанай працягласці рабочага часу.
Згодна з Палажэннем аб парадку правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2008 г. №253, наймальнік абавязаны прадставіць у органы дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама экзэмпляр загаду па выніках атэстацыі рабочых месцаў.
Разам з тым, як паказвае практыка, маюць месца выпадкі, калі вынікі атэстацыі наймальнікі ў дзяржэкспертызу ўмоў працы не падаюць, ці тэрміны іх падачы неапраўдана зацягваюцца. Такая сітуацыя ўскладняе кантроль за якасцю правядзення атэстацыі і правільнасцю ўстанаўлення кампенсацый.
Даведка. Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (арт. 9.19 Асаблівай часткі) за парушэнне наймальнікам парадку правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы прадугледжваецца адказнасць – накладанне штрафу на юрыдычную асобу да 100 базавых велічынь, на адказную асобу – ад 20 да 50 базавых велічынь.
З мэтай папярэджання фактаў парушэння заканадаўства аб працы і пенсійным забесяпчэнні, улічваючы сацыяльную значнасць праблемы, прапануем наймальнікам прадставіць вынікі атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама на працягу месяца з дня выдання загаду аб за-цвярджэнні вынікаў атэстацыі.
С. ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў №102 ад 31.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *