Современные технологии. А подпись то — электронная

Закон Экономика

Электронны лічбавы подпіс ці Абмен дакументамі на новым узроўні
З 18 студзеня ўступіў у сілу Закон № 357-З “Аб электронным дакуменце”. Цяпер нараўне з папяровым дакументам, які завяраецца традыцыйным подпісам і пячаткай, паўнапраўнае карыстанне набыў новы від дакумента — электронны. Прадастаўленай магчымасцю ў поўнай меры карыстаецца Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
У выпадку падачы звестак у выглядзе электроннага дакумента рэквізітам, які сведчыць сапраўднасць інфармацыі ў дакуменце, служыць электронны лічбавы подпіс (ЭЛП). Для выпрацоўкі і наступнай праверкі ЭЛП унутры файла-дакумента патрабуецца спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, гэта значыць, электронны дакумент ствараецца з дапамогай камп’ютара і захоўваецца ў выглядзе файла.
Для таго, каб падаць у Фонд звесткі па застрахаваных асобах у выглядзе электронных дакументаў персаніфікаванага ўліку, плацельшчыку страхавых узносаў трэба ўстанавіць на сваім камп’ютары праграму для выпрацоўкі ЭЛП. Дарэчы, яе разам з усёй неабходнай для работы дакументацыяй бясплатна дае Фонд.
Зараз Фонд распрацаваў і адкрыў для выкарыстання карпаратыўны партал, які дазваляе перадаваць бухгалтарскую і кадравую справаздачнасць па каналах электроннай сувязі. Інтэрнэт-адрас партала — www.portal.ssf.gov.by.
Выкарыстанне партала дазваляе падаваць справаздачнасць без непасрэднага наведвання Фонду. Неабходнымі ўмовамі для выкарыстання гэтай магчымасці з’яўляюцца наяўнасць зарэгістраванага сертыфікату электронна-лічбавага подпісу (версія 2.1.8.104.8) і падключэнне да інтэрнэту.
І. ЛЯЛЮГА, вядучы інспектар райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Опубликовано в №59 от 03.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *