Служебное жильё станет коммерческим

Закон Общество

Пра камерцыйнае жыллё
17 снежня 2013 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 563 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносінаў”. Указам прадугледжваецца перавод дзяржаўнага жыллёвага фонду ў камерцыйнае. У дзяржаўным жыллёвым фондзе застаюцца жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання, спецыяльныя жылыя памяшканні, жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання і жылыя памяшканні ў інтэрнатах.
Да 1 красавіка 2014 года ў фонд памяшканняў камерцыйнага выкарыстання  плануецца перавод заселеных службовых, спецыяльных службовых жылых памяшканняў. Жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, не прыватызаваныя грамадзянамі,  будуць пераведзены ў камерцыйнае жыллё пасля 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты грамадзяне змогуць пакарыстацца правам на прыватызацыю. Пасля названай даты прыватызацыя спыняецца.
Указам устанаўліваецца пералік катэгорый грамадзян, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне камерцыйнага жылля камунальнага жыллёвага фонду на перыяд працоўных (службовых) адносінаў. Да іх адносяцца дзяржаўныя служачыя, якія займаюць пасады, што даюць права на атрыманне жылых памяшканняў (Указ  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 года № 286), а таксама суддзі і пракурорскія работнікі, маладыя спецыялісты, ваеннаслужачыя,  работнікі ў выпадку іх пераезду ў іншы населены пункт пры прызначэнні на пасаду, пераводзе ад аднаго наймальніка да другога, вучоныя, прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ, катэгорыі асоб, вызначаемыя Саветам Міністраў па ўзгадненні з Прэзідэнтам Беларусі.
Колькасць кватэр, прадастаўляемых названым асобам, не павінны перавышаць 40%  ад усёй колькасці фонду камерцыйнага жылля. Астатнія 60%  кватэр будуць прадастаўляцца тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а пры іх адсутнасці – грамадзянам, якія не значацца сярод тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых ўмоў.
На аснове рашэння мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў з наймальнікамі жылых памяшканняў прадугледжваецца заключэнне дагавору найму камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду на ўстаноўлены ў раней заключаных дагаворах тэрмін, а калі ў гэтых дагаворах тэрмін не ўказаны – бестэрмінова. Пры адсутнасці ўказаных дагавораў і (або) працоўных (службовых) адносінаў з арганізацыяй, якая прадаставіла жылое памяшканне (незалежна ад яго прыналежнасці), дагавор заключаецца на тэрмін, які не перавышае больш чым пяць гадоў.
Адмова ад заключэння дагавору найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання не вызваляе наймальнікаў, паўналетніх членаў сем’яў наймальнікаў жылых памяшканняў ад унясення платы за карыстанне жылым памяшканнем камерцыйнага выкарыстання.
Аднак указам устанаўліваецца  магчымасць пасля заканчэння прыватызацыі (1 ліпеня 2016 года) па заяве наймальнікаў камерцыйнага жылля, якія адносіцца да асоб,  маючых права на атрыманне  жылога памяшкання сацыяльнага карыстання (маламаёмасныя сіроты, пенсіянеры,  інваліды, грамадзяне з цяжкімі захворваннямі) перавесці займаемае імі арэнднае жыллё ў склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.
В. ЕМЯЛЬЯНАЎ, начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама.
Надрукавана ў №102 ад 31.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *