Отсутствие воды в доме, пара в парилке и другие вопросы стали поводом для звонка на «прямую линию» председателю Шумилинского райсовета

Актуалии Общество Президент

Пра тое, што хвалюе

У мінулую суботу старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава  правяла “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян.
Першымі на “прамую лінію” патэлефанавалі жыхары вёскі Пусташы. Пасля снегападаў яны аказаліся адрэзанымі ад “вялікай зямлі”, у выніку чаго  аўталаўка не магла дабрацца да вяскоўцаў. А гэта, сапраўды, вялікая праблема. Пытанне было вырашана неадкладна ў той жа дзень – сіламі дарожнай службы і мясцовай гаспадаркі дарога была расчышчана. Не зразумела толькі, чаму адпаведныя арганізацыі не выканалі свае прамыя абавязкі, як кажуць, без указання зверху?
Сур’ёзную праблему – адсутнасць на працягу некалькіх дзён вады – агучылі ў тэлефоннай размове жыхаркі двух шматпавярховых дамоў у Мішкавічах. Брыгада выехала на месца ў той жа дзень і ліквідавала парыў. Такім чынам была забяспечана падача вады праўда толькі на першыя паверхі. У панядзелак камунальнай службай былі праведзены дадатковыя работы – водазабеспячэнне адноўлена на ўсіх паверхах.
Па праўдзе кажучы, не абяцала старшыня райсавета жыхару Башнёў станоўчага вырашэння пытання. Ён прасіў зрабіць дадатковы прыпынак у пачатку вёскі. Тым не менш запыт заяўніка  падрыхтаваны і адпраўлены дырэктару аўтастанцыі Шуміліна Вячаславу Багданаву.
На адсутнасць належнай тэмпературы ў лазні аграгарадка Светласельскі паскардзіліся жыхары райцэнтра, якія наведваюць гэты аб’ект выключна дзеля таго, каб папарыцца. Даручэнне выправіць сітуацыю дадзена в. а. дырэктара УП ЖКГ Аляксею Шпакаву. У гэтыя выхадныя, даў абяцанне кіраўнік камунальнай службы, з парай у лазні ўсё будзе ў парадку.
Яшчэ адзін тэлефонны званок быў ад жыхаркі райцэнтра. Праўда, гэта была не скарга, жанчыне хацелася пачуць, як кажуць, з першых вуснаў адказ на пытанне: “Ці праўда, што наш раён расфарміроўваюць?” Бо як растлумачыць, што ў нас няма свайго райспажыўтаварыства, ваенкамата, няма гарадской лазні…
У адказе на пытанне Ірына Новікава спынілася на многіх аспектах і прывяла шмат довадаў наконт таго, што размова пра расфарміраванне раёна не мае пад сабой ніякіх падстаў. У нас не памянялася сістэма прызыву хлопцаў на ваенную службу, па-ранейшаму прызыўнікі на месцы праходзяць камісію, становяцца на ўлік. І ваенкамат ёсць, проста адбылася аптымізацыя кадраў.
Тут справа ў тым, што меншае колькасць насельніцтва, камп’ютарныя тэхналогіі замяняюць рабочыя рукі, а дзяржава вымушана лічыць грошы, таму і ідзе па ўсёй краіне працэс аптымізацыі ўстаноў і кадраў з мэтай больш эфектыўнай дзейнасці і выкарыстання бюджэтных сродкаў. Падобная сітуацыя назіраецца ў многіх раёнах.
У нас, нягледзячы на тое, што мясцовая сістэма спажыўкааперацыі “дала сур’ёзны збой”, не пагоршылася сітуацыяу тым ліку прыватнай формы ўласнасці, асартымент становіцца лепш, у людзей ёсць выбар.
І на сённяшні дзень спажыўкааперацыя ў раёне прадстаўлена Бешанковіцкім, Полацкім райпо, Віцебскай універсальнай базай. Сістэма наладжана і працуе. Тут жа галоўнае, каб пакупнік быў задаволены, каб мог купіць неабходны яму тавар, меў выбар. І яму няважна, чый гэта будзе магазін.
“У мінулым годзе да нашага Шумілінскага вузла электрычнай сувязі далучылі Гарадоцкі, – працягвала размову Ірына Мікалаеўна, – ніхто ж не кажа, што Гарадоцкі раён далучаюць да нашага? Усе шукаюць больш выгадныя і эфектыўныя шляхі функцыянавання”.
Адбылася гаворка і пра гарадскую лазню. Нікому не сакрэт, што будынак аджыў сваё і дайшоў, як кажуць, да ручкі, да аварыйнага стану. Таму і знесены. Затое ў якасці альтэрнатывы адрамантавана і мае годны вы-гляд лазня ў Светласельскім. Пытанне пра будаўніцтва гарадской лазні актуальнае, прымаюцца меры для яго ажыццяўлення.
Спадзяемся, жанчына пачула адказ на сваё пытанне і, хочацца верыць, супакоілася.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №21 ад 16.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *