Выбираем профессию. Спасатель

Молодёжь

Будзь выратавальнікам
Да выратавальнікаў людзі адносяцца з асаблівым пачуццём павагі. Гэта прафесія, якая патрабуе самаадданасці, мужнасці і рашучасці.
Многія выпускнікі школ ужо сёння задумваюцца аб тым, дзе вывучыцца на выратавальніка.
Нагадаем, што падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” вядзецца на інжынерным факультэце камандна-інжынернага інстытута ў Мінску і ў Гомельскім інжынерным інстытуце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя юнакі і дзяўчаты! Калі вы жадаеце насіць гордае імя ВЫРАТАВАЛЬНІК і паступіць у адпаведныя навучальныя ўстановы, за даведкамі звяртайцеся па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44, тэл. 4-10-01. Акрамя гэтага, на працягу лістапада ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй. Гэта значыць, сюды можа прыйсці кожны жадаючы, каб больш падрабязна даведацца пра работу пажарных, пра паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Можна і званіць на тэлефон даверу Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях: 8(0212)47-78-16.
І. КРУКАЎ, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *