5 студзеня – Дзень банкаўскага і фінансавага работніка

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі банкаўскай і фінансавай сфер Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Ад усяго сэрца віншуем вас з прафесійным святам – Днём банкаўскага і фінансавага работніка!

У гэты дзень хочацца падзякаваць усім вам за добрасумленную працу. Поспехі ў эканоміцы, павышэнне дабрабыту жыхароў раёна дасягнуты ў многім, дзякуючы прафесіяналізму і кампетэнтнасці работнікаў банкаўскай і фінансавай структур. Аказанне крэдытнай падтрымкі прадпрыемствам і арганізацыям, забеспячэнне надзейнасці функцыянавання плацёжнай сістэмы, крэдытаванне жыллёвай праграмы – далёка не ўвесь пералік прадастаўляемых вамі паслуг.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, асабістага шчасця, згуртаванасці і паспяховай работы вашым працоўным калектывам.
Раённы выканаўчы камітэт.    Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *