В Шумилино прошёл конкурс “АвтоЛеди-2017”

Актуалии Молодёжь

“АўтаЛэдзі-2017”
Думка пра тое, што вадзіць аўтамабіль – справа не жаночая, даўно страціла сваю актуальнасць. Цудоўная палова чалавецтва з поспехам прыручыла і гэтага звера, падарыўшы сабе не толькі свабоду перамяшчэння, а і яшчэ адну нагоду пераканацца, што жанчыны могуць усё.

Вядома, не ўсе мужчыны з гэтым згодныя, але факт застаецца фактам. Жанчыны больш уважлівыя і асцярожныя на дарозе, яны дасканала вывучаюць правілы дарожнага руху і скрупулёзна прытрымліваюцца іх, яны не такія самаўпэўненыя, як мужчыны-вадзіцелі, а таму іх вызначаюць вадзіцельскі такт і ветлівасць. Не, канечне, і ў жанчын не заўжды ўсё атрымліваецца, але хто, скажыце, без граху.
А вось конкурс “АўтаЛэдзі-2017”, які ладзіўся ў нядзелю на гарадской плошчы Шуміліна з нагоды Дня моладзі, паказаў, што маладыя жанчыны-вадзіцелі ўпэўнена трымаюцца за руль сваіх аўто.
Такі конкурс праводзіўся ўпершыню, і ўжо зразумела, што ахвотніцы прадэманстраваць свой спрыт і навыкі заўжды будуць.
Адкрываючы мерапрыемства, старшыня журы намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава звярнулася да ўсіх маладых людзей з пажаданнямі шчасця і кахання. Яна назвала моладзь раёна творчай, ініцыятыўнай, пажадала спраўджвацца ўсім марам.
Паспрабаваць свае сілы ў конкурсе пажадалі 7 маладых прыгожых дзяўчат са стажам ваджэння ад трох да пяці год. Вядома, іх аб’ядноўвала жаданне перамагчы, але яшчэ і даказаць, што жанчыны – выдатныя вадзіцелі. Адчувалася, што ўсе яны любяць свае аўто, лёгка ім кіруюць, здатныя на многае. Гэта паказаў першы ж конкурс – фігурнае ваджэнне, калі ўдзельніцам неабходна было прадэманстраваць віртуознасць ваджэння. Ні адзін конус не быў зачэплены, ні адна машына не заглухла – усе дзяўчаты ўмеюць заязджаць у гараж заднім ходам. За гэтым строга сачыла журы, сярод якіх былі інспектары ДАІ.
Конкурс праверыў трываласць тэарэтычных ведаў маладых вадзіцеляў, таксама паказаў, ці змогуць яны аказаць медыцынскую дапамогу пацярпелым. Самым відовішчным аказаўся творчы этап конкурсу. Тут жаночая цяга да прыгажосці мела магчымасць праявіцца ва ўсю моц. І калі штодня ўпрыгожваць сваё аўто банцікамі ды аборкамі ніхто не рашыцца, то ў гэты дзень можна было ўсё. І, як любяць жанчыны, убор аўто павінен быў складаць тандэм з іх касцюмам.

Дзяўчаты апраналі аўто ў капялюшыкі, прымяралі на жалезнага сябра касцюм леапарда, і нават пераўтваралі любімую машыну ў самалёт.

Па выніках усіх этапаў конкурсу кожнай удзельніцы была прысуджана пэўная намінацыя. “АўтаЛэдзі-2017” стала Ірына Дзягілева. Віншуем!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Надрукавана ў №49 ад 27.06.2017 г.



2 комментария по теме “В Шумилино прошёл конкурс “АвтоЛеди-2017”

  1. Конкурс это хорошо! Редакция, а то что в субботу 24.06.2017 в районе прошел субботник, на котором для каких то нужд собирались с бюджетников средства, Вы не знали? Если знали, то почему не поделились информацией с жителями района. Или сейчас в моде подпольные субботники?

  2. Молодцы, девчонки. Не каждая решится поучаствовать в таком конкурсе. А вот призы могли бы быть и посущественнее…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *