Идеологи Шумилинского района собрались на учёбу

Актуалии Общество

Выбары, жніво, падпіска – усё важна
На мінулым тыдні на базе Шумілінскага ДРБУ-204 прайшоў семінар ідэалагічных работнікаў, удзел у рабоце якога прыняў галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама У. В. Наследнікаў. Вёў семінар намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
Праграма семінара была даволі насычанай і разнастайнай, як і само жыццё. Зразумела, што людзі, якія адказваюць у калектывах за ідэалагічную работу, павінны быць у курсе ўсіх тых спраў, падзей, якімі жыве краіна, вобласць і раён, і валодаць поўнай і аб’ектыўнай інфармацыяй.
Першай з дакладам “Аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў ДРБУ-204” выступіла адказны за ідэалагічную работу ў арганізацыі С. Бельская.
Тэма “Выбары-2015” сёння актуальная як ніколі, бо краіна знаходзіцца на парозе самай важнай кампаніі – выбараў Прэзідэнта Беларусі. Аб тым, як праходзіць перадвыбарная кампанія, паведаміў прысутным начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў.
Наступная тэма стала працягам. Інфармацыю аб удзеле грамадскіх аб’яднанняў у перадвыбарнай кампаніі прадаставіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. У. Хамаганава.
Аб дзейнасці раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” падрабязна расказала старшыня раённай арганізацыі Л. У. Маладзечкіна. Ларыса Уладзіміраўна паведаміла, што члены грамадскай арганізацыі прымуць актыўны ўдзел і ў выбарах-2015. Між іншым, актыўныя члены “Белай Русі” і ў многіх іншых праводзімых у раёне мерапрыемствах, яны – ініцыятары многіх грамадскіх карысных спраў.
Галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама У. В. Наследнікаў нагадаў асноўныя прынцыпы ў арганізацыі ідэалагічнай работы, падкрэсліў важнасць планавання работы, наяўнасці неабходнай дакументацыі, нагадаў аб пастаяннай сувязі і кантактах з людзьмі, цеснай работы са сродкамі масавай інфармацыі.
Выступілі на семінары старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК А. В. Аляксеенка,  які падаў інфармацыю пра сёлетні ход жніва; начальнік шумілінскага паштовага ўчастка А. А. Новікава з інфармацыяй аб тым, як ідзе падпісная кампанія; старшыня раённай ветэранскай арганізацыі  К. Ф. Палоўнікава, якая выказала прысутным словы падзякі за разуменне, падтрымку і садзейнічанне ў вырашэнні многіх пытанняў.
Вынікі семінара ідэалагічных работнікаў падвёў А. М. Зайцаў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 67 ад 28.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *