Изменения в адресной социальной помощи

Закон

Адрасная сацыяльная дапамога
З 1 студзеня 2014 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2013 г. № 550, якім унесены змяненні ва Указ № 41 ад 19 студзеня 2012 г. “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”.
Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячнай не прадастаўляецца грамадзянам, якія пражываюць асобна або якія вядуць раздзельную гаспадарку альбо ў складзе сям’і, калі яны з’яўляюцца:
– працаздольнымі асобамі, якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту, менш чым 6 месяцаў з’яўляліся занятымі або зарэгістраванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў якасці беспрацоўных;
– непрацуючымі працаздольнымі асобамі, зарэгістраванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў якасці беспрацоўных, якія на працягу 6 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту, адмовіліся ад прапанаванай падыходзячай работы або праходжання прафесійнай падрыхтоўкі, альбо павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
З мэтай павышэння даступнасці прадастаўлення сацыяльнай дапамогі для вяртання расходаў на набыццё падгузкаў павялічана перыядычнасць атрымання дадзенай дапамогі да 4 разоў. Памер сацыяльнай дапамогі для вяртання расходаў на набыццё падгузкаў устанаўліваецца ў суме, якая не перавышае 1,5-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна (г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, д. 8, каб. 17) або па тэл. 4-53-22 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у рабочыя дні.
В. ШТУРО, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №2 ад 10.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *