«Продавца смерти» взяли с поличным

Закон Происшествия

“Прадаўца смерці” ўзялі з палічным
Яшчэ ў 1991 годзе на тэрыторыі Расіі перасталі здабываць ртуць, але яе запасаў хопіць на доўгія гады работы прамысловасці. На жаль, не абыходзіцца без незаконнага продажу ртуці. Некаторыя пакупнікі і самі не ведаюць, дзе яе прымяніць, але гадамі захоўваюць “бомбу запаволенага дзеяння”  на дачах, у гаражах.
“Нягледзячы на небяспеку  вадкага металу і пагрозу атрымаць даволі вялікі тэрмін за захоўванне і збыт ядавітага рэчыва, не-не, ды і знаходзяцца асобныя “прадпрымальныя” людзі, якія жадаюць прадаць ртуць і незаконна абагаціцца”, – паведаміў прэс-сакратар упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі (УКДБ) па Віцебскай вобласці Аляксей Рацкун.
Так, Андрэй, рабочы аднаго з прадпрыемстваў Віцебска, вырашыў адзначыць свой дзень нараджэння на прыродзе. У лясной альтанцы ён знайшоў шкляную бутэльку, у якой знаходзілася вадкасць стальнога колеру. Пра знаходку імяніннік вырашыў нікому не гаварыць і схаваў яе ў багажніку сваёй машыны. Прыкладна праз месяц ён расказаў пра яе сябру Ула-дзіміру, які параіў пазбавіцца ад ртуці. Але Андрэй вырашыў прадаць “тавар”.
Хутка знайшоўся чалавек, якога зацікавіла прапанова Андрэя. Згаварыліся наконт цаны – за шэсцьсот грамаў ртуці Андрэй запрасіў 1700 долараў. У прызначаны час патэнцыяльны пакупнік прыехаў да Андрэя на работу. Пасля атрымання грошай “прадавец смерці” быў узяты з палічным супрацоўнікамі УКДБ па Віцебскай вобласці. У судзе абвінавачаны поўнасцю прызнаў сваю віну.
Больш за 15 гадоў захоўвалі ў сябе 6 кг металічнай ртуці двое віцяблян. Небяспечную знаходку яны ўбачылі, калі разбіралі гаспадарчую пабудову. Многа гадоў думалі, каму і за якія грошы прадаць. І нарэшце вырашылі пазбавіцца ад ртуці законным шляхам, тым самым пазбегнуць крымінальнай адказнасці. Мужчыны добраахвотна паказалі супрацоўнікам упраўлення КДБ месца, дзе ўвесь гэты час, у двух гумавых сасудах  захоўвалі вадкі метал, падвяргаючы смяртэльнай рызыцы не толькі свае жыцці, але і жыцці акружаючых людзей.
Цяпер гэты метал патрэбен толькі для вырабу лю-мінесцэнтных лямпаў. Сама па сабе ртуць не вельмі небяспечная для чалавека, але шкодныя яе вокісы і солі. Дастаткова пакаёвай тэмпературы, каб гэты метал пачаў выпарвацца. А пары з’яўляюцца надзвычай таксічнымі. Трапляючы ў арганізм чалавека, яны ўступаюць у розныя біяхімічныя рэакцыі, якія прыводзяць да атручвання.
Прэс-група УКДБ па Віцебскай вобласці.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *