За домашний арсенал можно ответить перед законом

Закон Происшествия

“Арсенал”
Нярэдка зброю выкарыстоўваюць у супрацьпраўных мэтах. Напрыклад, для незаконнага палявання. Таму ў мэтах супрацьдзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, паляпшэння крымінагеннага становішча на тэрыторыі краіны праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Арсенал”.
Супрацоўнікі міліцыі правяраюць уладальнікаў зброі па месцы жыхарства, у першую чаргу тых, у каго раней меліся парушэнні правілаў захоўвання зброі. Калі ў грамадзяніна будзе знойдзена незарэгістраваная гладкаствольная зброя, на першы раз ён заплаціць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Калі на працягу года здзейснена наступнае правапарушэнне, звязанае з паўторным незаконным захоўваннем зброі, гэта прывядзе да крымінальнай адказнасці па арт. 295 ч. 1 Крымінальнага кодэкса “Незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”, які прадугледжвае штраф або пазбаўленне волі да 5 гадоў. Калі грамадзянін захоўвае зброю з наразным ствалом – пісталет, паляўнічы карабін, вінтоўку – яму пагражае пазбаўленне волі да 12 гадоў. Грамадзяне, якія добраахвотна здадуць у РАУС зброю або боепрыпасы, вызваляюцца ад адказнасці.
Паважаныя жыхары раёна, пра незаконную зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы вы можаце паведаміць на “гарачую лінію” РАУС па тэл. 102, 4-10-02, 8-029(325-76-02, 710-53-72, 514-51-25).
І. ШАЦІЛА, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *