Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Снарад
Жыхар Наваполацка паведаміў у міліцыю, што на беразе Заходняй Дзвіны ля в. Лабейкі ён знайшоў снарад. Група размініравання абясшкодзіла і знішчыла снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Грошы
Жыхарка Кардона звярнулася ў міліцыю з просьбай дапамагчы знайсці злодзея, які ўкраў з яе кватэры 4800 долараў ЗША. Як высветлілася, напярэдадні ў гасцях у пацярпелай знаходзіўся родзіч з Мінска. Ён і прыбраў да рук чужыя грошы. Узбуджана крымінальная справа.
Дача
У РАУС звярнуўся жыхар г. п. Бешанковічы і паведаміў пра тое, што ягоны дачны дом у п. Завадскі абрабавалі. Злодзеі выставілі аконнае шкло і ўкралі з хаты бензапілу, бензатрымер і сокавыціскалку. Злачынца пакуль не знойдзены.
Віно
З цэнтральнага ўніверсама паступіла паведамленне на трывожную кропку Дэпартамента “Ахова”. Аказалася, што раней судзімы жыхар Каравайніцы спрабаваў украсці з прылаўка магазіна бутэльку пладова-ягаднага віна. Мужчына затрыманы і дастаўлены ў раённы аддзел унутраных спраў.
Са зводак ДАІ
Стаянка

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі  Брэста склалі на жыхара в. Мішкавічы адміністрацыйны пратакол за тое, што той прыпыніў свой грузавы аўтамабіль ДАФ у зоне дзеяння дарожнага знака “Стаянка забаронена”.
Вадзіцелю аўтамабіля пагражае штраф памерам у пяць базавых велічынь.
На МАЗах
У Сіроціне супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы затрымалі двух вадзіцеляў на МАЗах (абодва работнікі КУСГП “Сіроцінскі”).
Пры праверцы дакументаў высветлілася, што дзяржтэхагляд на МАЗы не пройдзены. Вадзіцелям пагражае штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. Да адміністрацыйнай адказнасці будзе прыцягнута і службовая асоба, адказная за выпуск машын на лінію. Ёй пагражае штраф да 4 базавых велічынь.
Без тэхагляду і нецвярозы
Ля аўтазаправачнай станцыі ў Шуміліне быў затрыманы нецвярозы віцяблянін, які кіраваў аўтамабілем “Міцубісі-Галант”. Як высветлілася, мужчына яшчэ і не меў правоў кіравання, бо быў іх пазбаўлены некалькі месяцаў таму.
Тэхагляд на аўтамабіль не быў пройдзены. На парушальніка складзены 4 адміністрацыйныя пратаколы. Акрамя таго, згодна з рашэннем суда мужчына ўвогуле не меў права садзіцца за руль. Таму супраць яго ўзбуджана і крымінальная справа.
Насмеціў
На механізатара ААТ “Ляжні” скла-дзены адміністрацыйны пратакол за тое, што ён, перавозячы здробненую кукурузу, засмеціў ёю асфальт. Механізатар выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС. Яму пагражае штраф ад 2 да 5 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №79 ад 14.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *