Люди оставляют велосипеды, надеясь на авось…

Общество Происшествия

Прасцей  захаваць,  чым  шукаць
На тэрыторыі Віцебскай вобласці ў мінулым годзе зарэгістравана 532 крадзяжы веласіпедаў, рост склаў 30%. У нашым раёне летась было 17 крадзяжоў веласіпедаў, з якіх раскрыта 4.
Амаль дзве трэція крадзяжоў здзейснены шляхам свабоднага доступу, а кожны другі быў украдзены ў грамадскім месцы. Як паказвае аналіз, часцей веласіпеды знікаюць па пятніцах, прычым 9 з 10 крадзяжоў адбываюцца днём. Другая палова ўкрадзеных веласіпедаў была пакінута без нагляду ў шматкватэрных жылых дамах на лесвічных пляцоўках. Як паказвае практыка, для злачынцы не з’яўляецца перашкодай нават замацаванне веласіпеда тросам. Такое ўстройства лёгка перакусваецца металічнымі шчыпцамі.
Паважаныя жыхары раёна! З мэтай папярэджання крадзяжоў веласіпедаў просім вас:
–  не пакідайце свой веласіпед без нагляду на лесвічнай пляцоўцы, у падвалах, ля пад’ездаў або магазінаў;
–  купіце блакіруючае ўстройства для веласіпедаў  і выкарыстоўвайце яго, калі пакідаеце веласіпед на непрацяглы час;
– не пускайце ў пад’езды жылых дамоў чужых людзей;
– аказвайце дапамогу дзецям і пажылым людзям у транспарціроўцы веласіпеда да месца яго бяспечнага захоўвання;
– правядзіце маркіроўку асноўных частак веласіпеда, запішыце іх нумары – гэта дапаможа распазнаць веласіпед у выпадку крадзяжу;
– пры пакупцы былога ва ўжыванні веласіпеда абавязкова ўдакладніце кантактныя дадзеныя прадаўца, а таксама  патрабуйце дакументы на веласіпед. У выпадку іх адсутнасці аднясіцеся з асцярожнасцю да здзелкі, паведаміце пра гэта ў міліцыю.
Аляксандр ДЗМІТРЭНКА, начальнік РАУС.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *