Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Склад
Са складскога памяшкання “Шумілінскага райаграсэрвісу” прапалі кармавыя дабаўкі. Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што крадзеж здзейсніў непрацуючы жыхар Крупчына разам са сваім братам. На складзе не далічыліся дзесяці саракакілаграмовых мяшкоў кукурузнага глютэну. Агульны кошт украдзенага – больш за мільён рублёў.
Снарад
У РАУС патэлефанавалі з Обальскага керамічнага завода: пры правядзенні земляных работ паблізу вёскі Абалонне быў знойдзены снарад калібрам 130 мм  часоў Вялікай Айчыннай вайны. Група сапёраў, што прыбыла з Віцебска, снарад абясшкодзіла.
Прабой
Жыхарка райцэнтра, якая вярталася дадому, перапужалася, калі ўбачыла, што на ўваходных дзвярах хаты вырваны дзвярны прабой. Тэрмінова патэлефанавала ў міліцыю. Па гарачых слядах былі знойдзены злачынцы. Імі аказаліся мясцовы непрацуючы жыхар і яго сужыцелька. Частка ўкрадзенага (бульба і іншыя прадукты харчавання) знойдзены і вернуты гаспадыні. Па дадзенаму крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.
Валюта
У міліцыю звярнулася жыхарка Мікіціхі і паведаміла, што ўкралі з кватэры грошы. Яна не магла дакладна сказаць, калі грошы  прапалі. Тлумачыла міліцыянерам, што ў секцыю, дзе ляжала тысяча долараў ЗША і столькі ж еўра, не заглядвала больш за год.
Сумка
Жыхар Полацка, які напісаў заяву ў РАУС аб крадзяжы, расказаў у міліцыі, што пакінуў сваю сумку без нагляду ля чыгуначнага вакзала. Сумку, у якой знаходзіліся жаночыя боты, два мабільныя тэлефоны з зараднымі ўстройствамі і асабістыя рэчы гаспадара, укралі.
Пажар
Па вуліцы З. Партновай, што ў Обалі, адбыўся пажар. Ля прыватнага дома загарэлася гаспадарчая пабудова, два памяшканні знішчаны агнём, адно значна пашкоджана. Прычыны пажару высвятляюцца.
79 злачынстваў
За студзень-сакавік бягучага года па ўсіх лініях службаў РАУС зарэгістравана 79 злачынстваў (летась было 60), узбуджана столькі ж крымінальных спраў. На тэрыторыі раёна адбыліся 43 крадзяжы, 12 з якіх – з кватэр і прыватных дамоў. Зарэгістраваны два грабяжы, адно цяжкае цялеснае пашкоджанне.
Наезд
Жыхар Магілёўскай вобласці, які на аўтадарозе Віцебск-Полацк кіраваў мікрааўтобусам “Мерседэс-Бэнц”, на хуткасці наехаў на легкавую машыну, што стаяла ў Шуміліне на ўзбочыне. У выніку ДТЗ пасажырка (жыхарка нашага раёна), якая сядзела на пярэднім сядзенні аўтамабіля “Рэно-Меган”, пацярпела. З цялеснымі пашкоджаннямі жанчына дастаўлена ў бальніцу.
Па дадзенай аварыі праводзіцца праверка.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №27 ад 12.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *