Происшествия. Криминал

Закон Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Па неасцярожнасці

У райбальніцу на “хуткай дапамозе” прывезлі жанчыну з Обалі з пераломам рукі. Як высветлілася, знаёмая пацярпелай, знаходзячыся ў яе ў гасцях, украла ў жанчыны 140 тысяч рублёў. З усёй сілай піхнула пацярпелую, ад чаго яна павалілася і зламала руку.
Пацярпелая адмовілася пісаць заяву ў міліцыю. Але пракуратурай раёна была ўзбуджана крымінальная справа па арт.155 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Прычыненне цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці”.
Прысвойванне
Вадзіцель шумілінскага цэха “Вітконпрадукт” а пятай гадзіне раніцы заправіў уласны аўтамабіль  па электроннай карце, выдадзенай на прадпрыемстве. Гэтым самым “Вітконпрадукту” быў нанесены ўрон 1,3 мільёна рублёў. За прысваенне паліва супраць вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа.
Падробка
Жыхарка Шуміліна гандлявала мясной прадукцыяй на Смаленскім рынку ў Віцебску па падробленым пасведчанні якасці прадуктаў. Узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 380, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Падробка дакументаў”. У падробцы падазраецца жыхарка г. Вялікі Ноўгарад Расійскай Федэрацыі.
Згарэла лазня
У вёсцы Андрэева ноччу загарэлася лазня, якую напярэдадні гаспадары прапалілі. Пажар убачылі толькі раніцай. Лазня практычна поўнасцю згарэла. Прычына пажару высвятляецца.
Са зводак ДАІ
На хуткасці

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на аўтадарозе Віцебск-Полацк жыхара Сянно, які кіраваў асабістым аўтамабілем “Фальксваген”. Маючы ва-дзіцельскі стаж менш за два гады, вадзіцель разагнаўся да 141 кіламетра ў гадзіну, чым перавысіў устаноўленую хуткасць на 71 км/гадз. На аматара пакатацца з ветрыкам складзены адміністрацыйны пратакол, які адпраўлены па месцы жыхарства парушальніка. Дарэчы, яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на адзін год.
Нецвярозы за рулём
У Бешанковічах затрыманы жыхар Шуміліна, які ў стане алкагольнага ап’янення ехаў на аўтамабілі “Фальксваген”. Пры гэтым мужчына не меў дакументаў на транспартны сродак. Тэхагляд у аўтамабіля не быў пройдзены, абавязковая страхоўка не аформлена. На вадзіцеля складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў, яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф.
А перадрэйсавы агляд?
У Віцебскім раёне на аўтамабілі “Вольва” быў затрыманы вадзіцель аднаго з прыватных прадпрыемстваў нашага раёна. Як высветлілі супрацоўнікі Віцебскай дзяржаўтаінспекцыі,   аўтамабіль не прайшоў  дзяржтэхагляд, а вадзіцель не прайшоў перадрэйсавы медыцынскі агляд.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты вадзіцель – яму пагражае штраф да трох базавых велічынь. У адносінах да дырэктара фірмы складзена два адміністрацыйныя пратаколы: за допуск да работы машыны без тэхагляду і вадзіцеля без медагляду (пагражае штраф да 14 БВ)
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №87 ад 11.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *