Шумилинская милиция конфисковала 174 литра самогона

Общество Происшествия

Восем тон самагоннай брагі
Супрацоўнікі міліцыі Шумілінскага раёна з пачатку года канфіскавалі з незаконнага абароту 174 літры самагону і 16 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці (па Віцебскай вобласці гэтыя лічбы складаюць каля васьмі тон самагоннай брагі і больш за 14 тон спіртаўтрымліваючай вадкасці).

Варта адзначыць, што пасільную дапамогу ў раскрыцці незаконных “кропак” супрацоўнікам міліцыі аказвае насельніцтва. Вельмі добра дапамагае і спецыяльная “гарачая лінія” па папярэджанні незаконнага вырабу і збыту алкагольнай прадукцыі.
Хацелася б нагадаць, што ў адпаведнасці з арт. 12.73 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напіткаў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), за захоўванне апаратаў для іх вырабу пагражае штраф у памеры да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, вядуць да накладання штрафу ў памеры да 30 БВ.
За набыццё незаконных  моцных алкагольных напіткаў (да іх адносяцца напіткі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28% і больш, вырабленыя фізічнымі асобамі шляхам браджэння сыравіны і наступнай перагонкі) грамадзянін таксама будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Так, таму, хто купіў самагон ці брагу, пагражае штраф да 5 БВ з канфіскацыяй названых напояў.
Паважаныя жыхары раёна! Калі вам вядомы факты пра людзей, якія  падпольна гандалююць спіртнымі напіткамі, пра месцы размяшчэння міні-заводаў па іх  вытворчасці, пра факты вырабу ці рэалізацыі фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі, парушэння грамадскага парадку, ужывання спіртных напіткаў ў грамадскіх месцах і іншых правапарушэннях, звязаных з незаконным абаротам алкагольнай прадукцыі, тэлефануйце на “гарачую лінію” палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Віцебскага аблвыканкама па тэл: 8-(0212)-23-81-73, 8-(029)-511-22-16 (МТС), 8-(029)-314-08-63 (Вэлком) або ў РАУС па тэл. 102.
Аляксандр ДЗМІТРЭНКА, начальнік РАУС.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *