Успешный старт «Образовательного центра для взрослых» в Шумилино

Актуалии Образование Общество

“А мы і не ведалі, што такія таленавітыя”
У Цэнтры дзяцей і моладзі працуе праект “Адукацыйны цэнтр для дарослых”. Тут сфарміравана пяць аб’яднанняў, дзе займаюцца выключна людзі дарослыя, а калі больш дакладна, то пенсіянеры.  У іх шмат вольнага часу, а яшчэ больш – жадання навучыцца нечаму новаму.
– А  мы і не ведалі, што такія таленавітыя, – кажа Людміла Уладзіміраўна Рашэтнікава, самазабыўна вырабляючы саламянага павука, – асабіста я адразу ў тры гурткі запісалася – саломапляценне, батык і выцінанка.
– Мы вельмі ўдзячныя гэтаму праекту, удзячныя нашым выкладчыкам. Ведаеце, многія з нас да гэтага часу пэндзліка ў руках і не трымалі, – гэта Таццяна Пятроўна Карняловіч паказвае свае распісаныя ў тэхніцы батык работы.
Адукатар (так тут называюць выкладчыкаў) па саломапляценні Таццяна Пятроўна Каласкова адзначае, што працаваць з гэтай аўдыторыяй прыемна і цікава. Яны апантаныя, зацікаўленыя і надзвычай старанныя. Ім падабаецца тое, што яны робяць, падабаецца бачыць вынік сваіх старанняў. “Гэтыя вучні ніколі не парушаюць дысцыпліны, – смяецца Наталля Леанідаўна Пятроўская (адукатар па батыку), – але дарослыя людзі задаюць дарослыя пытанні, таму рыхтавацца да заняткаў трэба грунтоўна”.
Усе неабходныя для творчасці матэрыялы прадастаўлены праектам, але амаль усе удзельнікі самі набылі прылады і матэрыялы і працягваюць займацца творчасцю  дома, у вольны час. Гэта сведчыць пра тое, што праект дае менавіта тыя вынікі, на якія спадзяваліся арганізатары.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №2 ад 10.01.2014 г.



1 комментарий по теме “Успешный старт «Образовательного центра для взрослых» в Шумилино

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *