Новогодний привет от наших земляков-поэтов

Край шумілінскі Мир увлечений Общество

З надыходзячым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым жыхароў Шуміліншчыны віншуюць паэты Алег Салтук і Іван Салаўёў. Яны жадаюць землякам жыць у здароўі,  шчасці і дораць свае новыя вершы.
Алег САЛТУК
ПАМЯЦЬ
Антону Муліцу
Мой аднакласнік і таварыш мой,
Ужо няма маленькай нашай вёскі,
Ды птушак маладыя адгалоскі
Нясуцца над Нярэшняю старой.

Дзяцінства пагубляліся сляды,
Драўляная абрынулася школа,
І толькі безгалоса, ды вясёла,
Адчайна там вясной цвітуць сады.

Давай успомнім, як раней жылі
Там, дзе блукае й сёння наша памяць,
І дзе стаіць таполевая замяць,
Нібы дымкі над хатамі калісь.

Не вечна ўсё, ды вечная зямля,
Якая нарадзіла, гадавала,
Спявала разам з намі, гаравала
І ў людзі павяла нас апасля.

Мы без яе не сталі б анічым.
І ёй нам быць удзячнымі да скону.
Яна ад усяго нам абарона…
Давай, браток, шчасліва памаўчым.

ДОМА
Тут гаварыць умеюць травы,
І самі камяні растуць,
Без берагоў і пераправы
Туманы рэкамі цякуць.

Дымкі над стрэхамі плятуцца
За імі прама след у след.
І словы матчыны ірвуцца
У гэты цудадзейны свет.

Нябёсы падаюць на долы,
Бярэзнік беленькі ў гаях
Шуміць з асінкамі вясёла,
І сцежкі свой шукаюць шлях.

І хочацца наўпрост, не ўпотай
Узяць і гэта ўсё абняць.
І шчасце выплакаць, а потым
Глядзець удалеч і маўчаць.

Развага
Ніколі дзённікаў не вёў,
Не супыняў свой дзень пражыты.
Нёс сумнае да курганоў,
Туліў вясёлае да жыта.

Я там забытае шукаў,
Супакаенне, асалоду.
А час ляцеў без перапраў,
Без лодкі, ветразя і броду.

О, пераправы і брады,
Жыцця нязнаная дарога!
Пабеглі некуды гады,
Хоць, кажуць, іх ў Бога многа.

Яму відней, судзіць не мне.
Да курганоў, да жыта крочу.
Мінаюць дні і век міне.
І плачуць, і смяюцца вочы.

Иван СОЛОВЬЁВ
ОТЫЩУ ЧАРОДЕЙКУ

Возле ивы, у речки лесной –
Опустелую вижу избушку.
Наполняется сердце тоской.
Не поёт свою песню кукушка.

Снова ветер упрямо следы
Заметает опавшей листвою.
Мнится мне: возле нашей сосны
Ты идёшь чародейкой лесною.

Вспоминаю косынки кайму
И шаги твоей лёгкой походки.
Над тропинкой взлетел в тишину
Голосок удивительно звонкий…

Заказное письмо я давно
В этот край отослал… Нет ответа.
Но тебя отыщу всё равно.
Даже если идти на край света.
Надрукавана ў №2 ад 10.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *