Программа празднования Дня Победы в Шумилино

Новости Общество

ПРАГРАМА
святкавання 73-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

9 мая г. п. Шуміліна
10.00-11.00 – свята франтавой паэзіі “Жыве Перамога ў пакаленнях” (пляцоўка ля музея);
10.00-15.00 – выставачны праект “Памяць палаючых гадоў” (пляцоўка ля музея);
10.00-15.00 – “Салдацкі прывал” – стылізаваная выстава народнага клуба “Спадчына” і страў нацыянальнай кухні народнага клуба “Разынка”;
10.00-14.00 – стылізаваная гульнявая праграма “Аты-баты, ішлі салдаты” раённага цэнтра дзяцей і моладзі;
11.00-11.20 – раённая акцыя-шэсце “Слава героям Шумілінскага краю”;
11.20-12.00 – тэатралізаваны мітынг “Памяць мацней за час”;
12.15-13.45 – тэатралізаваны канцэрт ваенных песень “Салют Перамогі ў нашых песнях і сэрцах”;
14.00-15.30 – мастацкі фільм нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм “Не гульня” (чытальная зала цэнтральнай бібліятэкі);
15.00-18.00 – агітбрыгада “Па вуліцах горада”:
вул. Мясаедава (15.00), вул. Мінчугова, вул. Талмачова, вул. Посахава (16.00), вул. Акуцыёнка (17.00);
19.00-21.00 – танцавальная праграма “Майскі зарапад”;
21.00-21.30 – раённая акцыя “Свечка памяці”.

Спартыўныя мерапрыемствы
12.00 – спаборніцтвы па пляжным валейболе (стадыён);
12.00-15.00 – спартыўна-забаўляльная прарама “Тэрыторыя здароўя”: гіра, армрэслінг, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, дартс, “трапны футбаліст”, шашкі, шахматы (пляцоўка ў парку);
13.00 – матч Перамогі па футболе (ФК “Шуміліна”– ”Эга-арт” г. Віцебска).

Святочны гандаль
З 10.00 да 15.00 будуць працаваць гандлёвыя рады.
З 10.00 да 21.00 – работа надзіманых атракцыёнаў, продаж цацак, шароў.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *