В Шумилинском районе определены места, запрещённые для проведения пикетирования

Актуалии

Вызначаны месцы, забароненыя для пікетавання
У адпаведнасці з арт. 65 Выбарчага кодэкса Беларусі Шумілінскі райвыканкам прыняў рашэнне аб вызначенні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання (№9 ад 08.01.2014 года). У пералік забароненых для пікетавання месцаў увайшлі чыгуначныя станцыі, аўтавакзал, аб’екты вода-, цепла- і энергазабеспячэння, перакрыжаванні дарог і вуліц, тэрыторыі бальніц, паліклінікі, амбулаторый, устаноў адукацыі, а таксама на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў райвыканкама, сельскіх выканкамаў, суда і пракуратуры.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *