В Шумилино прошла товарищеская встреча по баскетболу

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Таварыская сустрэча

У аўторак у Шумілінскай СШ №2  прайшла таварыская сустрэча па баскетболе  сярод маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, прысвечаная памяці А. І. Дубасарскага.

Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і райкам ГА БРСМ. У спаборніцтвах бралі ўдзел каманды з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, СШ №1 і СШ №2. Як адзначыў галоўны спецыяліст райкама ГА БРСМ Яўген Кананчук, падобныя сустрэчы сталі традыцыйнымі, на першы план выходзіць не столькі спартыўны вынік, колькі магчымасць пазнаёміцца, разам правесці вольны час. Перамагла каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, другое месца ў СШ №2, трэцяе – у СШ №1.

Пра тое, што адбывалася ў спартыўнай зале СШ №2, лепш за ўсё скажуць каментарыі ўдзельнікаў ды заўзятараў, якіх багата сабралася падтрымаць свае каманды.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях:
– Паспрабуй тут у паўсілы гуляць. У пазамінулым годзе прайгралі старшакласнікам.
– Узровень добры ў вучняў. Некаторыя, думаецца, могуць папоўніць і нашы рады.
Шумілінская СШ №2:
– Нармальна, другое месца наша. Выратавальнікам не так проста было нас перамагчы.
– Трэба пасля спаборніцтваў пацікавіцца, як можна стаць выратавальнікам.
Шумілінская СШ №1:
– Вось там не зразумелі адзін аднаго, там недабеглі. Маглі б значна лепш сыграць.
Напрыканцы мерапрыемства арганізатары спаборніцтваў Юлія Маісеенка і Яўген Кананчук уручылі ўдзельнікам дыпломы і салодкія падарункі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №16 ад 24.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *