Считаем доходы. Подаём декларацию.

Вопрос-Ответ Экономика

Падлічваем даходы. Падаём дэкларацыю
Хто?
Дэкларацыю аб даходах, атрыманых за 2013 год, абавязаны падаць грамадзяне – падатковыя рэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
У якіх выпадках?
Калі ў мінулым годзе былі атрыманы
– даходы ад іншых фізічных асоб:
ад продажу на працягу 5 год – другой кватэры, другога жылога дома, другога гаража, другога зямельнага ўчастка, другога садовага доміка, другой дачы;
ад продажу іншай нерухомасці, не пералічанай вышэй;
ад продажу на працягу каляндарнага года грузавіка, аўтобуса, другой легкавой машыны;
ад рэалізацыі каштоўных папер, маёмасных правоў, доляў, паёў у арганізацыях;
–    даходы за мяжой ці з-за мяжы;
–    іншыя даходы.
Хто яшчэ?
Дэкларацыю аб даходах могуць падаць грамадзяне, якія маюць права на атрыманне падатковых вылікаў (сацыяльных, маёмасных, прафесійных) пры ўмове, што абавязак па прадастаўленні такіх вылікаў грамадзянам ускладзена на падатковыя органы.
Як і калі?
Дэкларацыя можа быць пада-дзена плацельшчыкам (іншай упаўнаважанай асобай) у падатковы орган асабіста ці праз прадстаўніка, накіравана ў выглядзе паштовага адпраўлення з вопісам укладышу ці перададзена з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў. Дэкларацыя павінна быць пададзена не пазней 1 сакавіка.
Рэжым работы
Прыём дэкларацый падатковыя органы ажыццяўляюць па агульнаму графіку з 8.00 да 19.00 у рабочыя дні, а 15 і 22 лютага і 1 сакавіка з 9.00 да 13.00. Кансультацыі можна атрымаць па тэл. 4-23-71.
С. ЦІМАШЭНКА, начальнік аддзела кантролю за фізічнымі асобамі ІМПЗ.
Надрукавана ў №3 ад 14.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *