На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

ФАПы не скароцяць, а Крывасельскі дзетсад справіць наваселле
Шэраг надзённых пытанняў быў абмеркаваны ўчора на рабочай нарадзе ў райвыканкаме.
Першы намеснік старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў пачаў нараду з вытворчых пытанняў. Васіль Цімафеевіч гаварыў пра неабходнасць павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай галіны і своечасовасць выплаты заработнай платы, пра энергазберажэнне і працоўную дысцыпліну, іншыя пытанні.
Начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў далажылі пра дзейнасць падведамасных структур. Так, галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў паведаміў, што ўжо на гэтым тыдні пачнуцца работы па далейшым рамонце будынка цэнтральнай раённай бальніцы, на гэты год запланаваны таксама рамонт Суравенскага і Лявонаўскага ФАПаў, Светласельскай амбулаторыі. Канстанцін Фёдаравіч расказаў таксама, што Міністэрства аховы здароўя вырашыла не скарачаць сельскія ФАПы, і гэта, безумоўна, правільна.
У той жа час начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама П. У. Спірыдонаў атрымаў заўвагу за марудны рамонт Крывасельскага дзіцячага сада (работы выконвае ПМК-70). Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава запатрабавала тэрмінова закончыць рамонт і перавесці туды дзетак з аварыйнага памяшкання. Фарсіравання патрабуюць таксама работы па будаўніцтве хакейнай пляцоўкі, бо зіма ўсё ж ідзе да нас, а з канькамі пайсці няма куды.
Начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі далажыў, што за мінулы тыдзень у раёне было здзейснена 8 злачынстваў, 6 з якіх ужо раскрыты. Ён прызваў усіх берагчы грамадскую і ўласную маёмасць і быць вельмі асцярожнымі на дарозе.
Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў далажыў, што на мінулым тыдні адбыўся адзін пажар, згарэў дом у вёсцы Красамай.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №3 ад 14.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *