За 2013 год в Шумилинском районе раскрыты 72% краж

Происшествия

За саляркай у калгасны склад?
У мінулым годзе ў раёне зарэгістравана 129 крадзяжоў, раскрыццё па закончаных крымінальных справах склала 72%. “За першую палову студзеня гэтага года зарэгістравана  пяць крадзяжоў, чатыры з іх раскрыты, – кажа в. а. начальніка штаба РАУС В. К. Попелаў. –  Крадуць усё, што дрэнна ляжыць: мабільнікі, веласіпеды, грошы, металалом, асабістыя рэчы гаспадароў дачных дамоў, нярэдка і дзяржаўную маёмасць”.
Так, у пачатку студзеня ў раённы аддзел унутраных спраў спецыялісты КУСГП “Сіроцінскі” паведамілі, што невядомыя злодзеі абрабавалі склад у Сіроціне – яны выставілі аконную раму і ўкралі 75 літраў дызельнага паліва і 5 літраў дызельнага масла. Па гарачых слядах міліцыянеры ўстанавілі злачынцаў: ім аказаліся двое мясцовых дарослых мужчын і адзін непаўналетні. Узбуджана крымінальная справа. “Дарослым пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, – кажа старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх ДАІ РАУС А. М. Селязнёва. – А старшакласнік (ён стаіць на ўліку ў ІСН) выкліканы на камісію па справах непаўналетніх”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *