Творить добро надо начинать с детства

Молодёжь Образование Общество

“Дабро — дзецям!”
Дзяўчынкі з атрада дзіцячага грамадскага аб’яднання “Асацыяцыя беларускіх гайдаў”, які дзейнічае на базе Шумілінскага цэнтра пазашкольнай работы,  нядаўна правялі традыцыйную  валанцёрскую дабрачынную акцыю “Дабро – дзецям!”. Дзяўчынкі-гайды збіралі для дзяцей Обольскага прытулку адзенне, школьныя прылады, цацкі і пад кіраўніцтвам свайго лідара В. М. Мароз правялі гульнявую праграму “Зерне сяброўства”.
Не кожны дзень прыязджаюць у прытулак госці, тым больш равеснікі, якія не толькі прывезлі з сабой падарункі і пачастункі, а і мелі вялікае жаданне з імі пагуляць, пажартаваць і проста паслухаць-пагаварыць. Дзеці з цікавасцю сачылі за падрыхтоўкай да правядзення праграмы, былі ўсцешаны ўвагай і клопатам. Напрыканцы  сустрэчы кожны гадаванец прытулку атрымаў ад гайдаў падарункі-пачастункі і паветраныя шарыкі з пажаданнямі ўдачы.
Обальскі прытулак удзячны гайдам Кучмаровай Святлане, Чартковай Святлане, Сільчанка Вікторыі, Цялушкінай Таццяне, іх кіраўніку В. М. Мароз, а таксама Т. М. Мураўёвай, І. В. Раманаву і С. Ю.Раманавай за цікавую сустрэчу.
Мікалай БАРЫСАЎ.

Надрукавана ў №88 ад 12.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *